Галоўныя навіны
Новы кіраўнік
Д-р Аляксандр Бракель прыступае да кіраўніцтва Беларускім прадстаўніцтвам ФКА
З 1 красавіка 2012 г. д-р Аляксандр Бракель прыступіў да кіраўніцтва замежным прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі. Ён пераймае гэтую пасаду ад Штэфана Малерыюса, які пачынаў ствараць беларускі офіс ФКА ў 2007 і з’яўляўся яго кіраўніком да канца 2011 г. А.Бракель вывучаў гісторыю і славістыку ў Майнцы, Глазга і Варонежы і абараніў дысертацыю на тэму сучаснай усходне-еўрапейскай гісторыі, працаваў ў групе планавання фракцыі ХДС/СДС у Бундэстаге і ў галіновым аб’яднанні БІТКОМ.
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зноў адмовілі ў рэгістрацыі
Міністэрства юстыцыі Беларусі 14 лютага адмовіла ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Апошні ўстаноўчы з’езд партыі прайшоў 17 снежня 2011 г. у Мінску, дакументы на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 снежня. Гэта была чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 г., яшчэ дзве – у 2010-м. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе поспеху не мелі.
У Беларусі зноў вызвалены палітычныя вязні
1.09 былі вызвалены 4 палітычных вязня, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у снежні 2010 г. Супраць іншых 5 апазыцыянераў былі спынены бягучыя крымінальныя справы. Сярод вызваленых няма вядучых прадстаўнікоў апазіцыі. Вызваленне адбылося на падставе прашэнняў аб памілаванні, накіраваных асабіста Лукашэнку. Па наяўнай інфармацыі, на астатніх 20 палітычных вязняў актыўна ціснуць, каб дабіцца адпаведных прашэнняў і ад іх.
Запрашаем
Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра есць палітычнай фундацыяй Федэратыўнай Рэспублікі Германія. З красавіка 2007 года існуе новае Прадстаўніцтва Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі з рэзідэнцыяй у Вільні/Літва, інфармацыю пра якое вы знойдзеце на гэтай старонцы.
Мінулыя мерапрыемствы
| З 25 па 30 сак. |
Iнфармацыйна-адукацыйная праграма
Прававая сістэма Літоўскай РэспублікіАбмен перадавой прававой практыкай |
| З 23 сак. па %e крас. |
Выстава
Незнаёмая Беларуская Народная РэспублікаБеларускаму Дню волі прысвячаецца |
| 14 лют. |
Прэзентацыя кнiгi
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Роўды “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь” |
| З 9 па 11 снеж. |
Навуковая канферэнцыя
Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты |
Публікацыі
Наш сусед Еўрасаюз
Новы дапаможнік для выкладчыкаў
У арсенале беларускіх настаўнікаў гісторыі і іншых грамадскіх дысцыплін з'явіўся дапаможнік "Наш сусед Еўрасаюз", які дапаможа ім знаёміць вучняў з Еўрапейскім саюзам: яго гісторыяй, структурай, функцыянаваннем, а таксама з яго [...]
Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі
Падчас канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты” (Варшава, Універсітэт Лазарскага, 9-11.12.2011) яе ўдзельнікам прадставілі зборнік матэрыялаў канферэнцыі папярэдняга году. Прайшоўшая пад [...]
Уладзімір Роўда. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
Новы вучэбны дапаможнік
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выдала пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра вучэбны дапаможнік Уладзіміра Роўды “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь”. Кніга, у першую чаргу, прызначана для студэнтаў і [...]
Кантакт ›
Konrad-Adenauer-Stiftung
Прадстаўніцтва па Беларусі
Прадстаўніцтва па Беларусі
Вул. Татору (Totoriu) 21
LT-01121 Вільнюс, Літва