Кантакт

Кантактная асоба

Alexander Brakel

Кiраўнік прадстаўніцтва па Беларусі

Alexander Brakel
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский,‎ Polski

Адрас

Konrad-Adenauer-Stiftung

Прадстаўніцтва па Беларусі

Фонд імя Конрада Адэнаўэра
Прадстаўніцтва па Беларусі
Вул. Татору (Totoriu) 21
LT-01121 Вільнюс, Літва
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294

Як нас знайсці

Павялічыць карту

Наш офіс знаходзіцца ў цэнтры старога горада Вільнюса, па суседству з такімі важнымі аб’ектамі грамадска-палітычнага жыцця Літвы, як Прэзідэнцкі палац, Міністэрства абароны і Віленскі ўніверсітэт.

Будынак ФКА месціцца на перакрыжаванні вуліц Totoriu і Liejyklos, праз дарогу ад гасцініцы “Artis”. Вы знойдзеце ўваход у офіс, калі пройдзеце ва ўнутраны панадворак дома № 21 праз першую ад перакрыжавання арку.

Як прайсці ў офіс ФКА пешшу?

Офіс ФКА знаходзіцца ў зоне пешаходнай дасяжнасці практычна ад усіх месцаў старога гораду Вільнюса. Так, дзеля таго каб трапіць у Фонд з Кафедральнай плошчы, трэба прайсці ўсяго каля 250 метраў, рухаючыся міма гасцініцы “Amberton” па вуліцы Stuokos-Gucevičiaus і далей па вуліцы Liejyklos да перакрыжавання з вул. Totoriu. Ад Віленскага ўніверсітэту трэба накіроўвацца праз плошчу Daukanto (Прэзідэнцкі палац) міма касцёла Святога крыжа і далей па вуліцы Liejyklos. З Ратушнай плошчы зручней ісці праз вул. Vokieciu і далей па вул. Vilniaus; з праспекта Гедымінаса – непасрэдна па вуліцы Totoriu, на якую трэба павярнуць насупраць галоўнага аддзялення Пошты Літвы.

Як даехаць у офіс ФКА на грамадскім транспарце?

Найблізкія прыпынкі грамадскага транспарту:

  • з боку вул. Pylimo і аўта- і чыгуначнага вакзала – прыпынак “Рэфармату” (тралейбусы №№1, 2, 5, 6, 7, 12, 14, 20; аўтобусы 4, 11, 21, 26, 43, 53);
  • з боку ракі – прыпынак “Караляўс Міндаўга цілтас” (тралейбусы №№ 2, 3, 4, 10, 17, 20; аўтобусы 10, 44).

Калі Вы выходзіце на прыпынку “Рэфармату”, Вам неабходна прайсці да скрыжавання вуліц Pylimo і K.Kalinausko, затым павярнуць направа, перасекчы вул. Vilniaus і прайсці адзін квартал уніз па вуліцы Liejyklos да скрыжавання з вул. Totoriu (офіс будзе знаходзіцца ў панадворку будынка злева).

Калі Вы прыехалі на прыпынак “Караляўс Міндауга цілтас”, ідзіце ўздоўж вул. Šventaragio у бок Кафедральнага сабора і далей па дарозе, апісанай вышэй, міма гасцініцы “Amberton”.