Партнёры

Інстытут прыватызацыі і менеджмента (ІПМ)

Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ІПМ) быў заснаваны ў 1999 г. і актыўна супрцоўнічае з Германскай эканамічнай групай у Беларусі (German Economic Team). Адной з асноўных задачаў ІПМ есць распрацоўка незалежных экспертыз па розных эканамічных тэмах для афіцыйных структураў, у т.л. Савета міністраў, Нацыянальнага банка, міністэрства эканомікі, міністэрства фінансаў і іншых арганізацый, якія удзельнічаюць у фармаванні і рэалізацыі эканамічнай палітыкі Беларусі
Да веб-сайта…

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) быў заснаваны у 1992 г. у Менску групай навукоўцаў, каб стварыць побач з перанятымі савецкімі традыціямі ў вышэйшай адукацыі новую ліберальную міжнародна інтэграваную беларускую вышэйшую школу. У 2004 г. ЕГУ быў вымушаны спыніць навучальны працэс у Беларусі, алеж дзякуючы падтрымцы літоўскага урада, ЗША, ЕС і шматлікіх краін-сябраў ЕС здолеў зноў пачаць працу у Вільне ў 2005 годзе. У лютым 2006 года ЕГУ атрымаў афіцыйны статус літоўскага універсітэта.
Да веб-сайта…

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў (Eastern Europe Studies Centre)

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў (Eastern Europe Studies Centre)

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў (Eastern Europe Studies Centre - EESC) у Вільні мае мэтай узмацоўванне дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ва ўсходняй Еўропе. Асноўнай задачай EESC есць аналіз палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў рэгіене, арганізацыя канферэнцый, семінараў і круглых сталоў з партнерамі і прадстаўнікамі з Беларусі, Украіны, Малдавіі і Грузіі. Асобная ўвага ў працы EESC надаецца Еўрапейскай палітыцы суседства ў дачыненні да ўсходніх суседзяў ЕС. У 2006 г. EESC быў заснаваны Вільнюскім універсітэтам у рамках праграмы PHARE па падрымцы трансгранічнага супрацоўніцтва ў рэгіене Балтыйскага мора.
Да веб-сайта…

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў (CES) – гэта еўрапейскі палітычны фонд, які ўвасабляе сабой новы этап агульнаеўрапейскага фармавання палітыкі і палітычных даследаванняў, дэманструючы пан'еўрапейскі светапогляд. Цэнтр з'яўляецца афіцыйнай фабрыкай думкі Еўрапейскай народнай партыі (EPP) і, у прыватнасці, выконвае ролю агульнай еўрапейскай платформы для нацыянальных фондаў / навукова-даследчых інстытутаў, прызнаных партыямі – сябрамі EPP. Правядзенне даследаванняў і навуковых праектаў складаюць ядро дзейнасці CES, іх дапаўняюць і ўмацоўваюць канферэнцыі, семінары і публікацыі, якія часта ажыццяўляюцца разам з арганізацыямі – сябрамі Цэнтра. Перад фондам стаіць задача спрыяць павышэнню ведаў еўрапейскіх грамадзян аб развіцці еўрапейскай інтэграцыі, а таксама дапамагаць органам, якія прымаюць рашэнні, і лідарам думак (у прыватнасці, кіраўнікам дзяржаў і ўрадам EPP, лідарам партый EPP) распрацоўваць новыя эфектыўныя палітычныя рашэнні. Роля CES у гэтым працэсе – аб'ядноўваць фонды, аналітычныя цэнтры, навукоўцаў, экспертаў і палітыкаў з усёй Еўропы і даваць ім пляцоўку для абмеркавання і абмену меркаваннямі і ідэямі, а таксама для распаўсюджвання вынікаў праведзеных мерапрыемстваў сярод шырокай грамадскасці і асобаў, якія прымаюць рашэнні.
Да веб-сайта…