Асаблівасці камунікацыі вынікаў палітычных кампаній у Беларусі
У памяць пра беларускую даследчыцу Святлану Навумаву
мая 19 субота
Дата/час
19 мая 2012, 14:00 - 15:30
Месца
Вільнюс, Беларусь
Тып
Дыскусія
Абмеркаванне асаблівасцяў камунікацыі вынікаў палітычных кампаній у Беларусі арганізавана пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра ў рамках міжнароднай студэнцкай канферэнцыі ЕГУ "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі".
Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English
Ідэя правядзення дадзенага круглага стала належыць калегам беларускага палітолага, выкладчыцы ЕГУ Святланы Андрэеўны Навумавай, якая заўчасна пайшла з жыцця ў 2011 г.. Адной з сфер прафесійных інтарэсаў Святланы Андрэеўны была палітычная камунікацыя.
Ва ўмовах недэмакратычнага палітычнага рэжыму Беларусі любыя альтэрнатыўныя грамадзянскія і палітычныя актары сутыкаюцца не толькі з праблемай арганізацыі і правядзення палітычных кампаній рознага ўзроўню, але таксама з распаўсюджваннем іх вынікаў, данясеннем да грамадскасці інфармацыі аб сваёй дзейнасці. Так, нават у выпадку паспяхова (альбо адносна паспяхова) праведзенай кампаніі альбо мерапрыемства дасведчанасць пра іх сярод грамадзян Беларусі ў большасці выпадкаў будзе мінімальнай. З аднаго боку, гэта заканамерна звязана з маргіналізацыяй дзейнасці любых апазіцыйных і нелаяльных (альбо тых, хто такімі лічацца) цяперашняму рэжыму палітычных і грамадскіх актараў; высокай ступенню кантролю дзяржавы над медыйнай прасторай (за выключэннем спектру незалежных Інтэрнэт-рэсурсаў); слабымі гарызантальнымі сувязямі ў беларускім грамадстве. З іншага боку, існуе шэраг праблем з камунікацыяй вынікаў дзейнасці, абумоўленых спецыфікай дзейнасці саміх альтэрнатыўных актараў. У якасці некаторых з прычын такога "камунікацыйнага разрыву" можна назваць: адсутнасць прапрацаваных камунікацыйных стратэгій, недахоп рознага роду рэсурсаў, накіраванасць камунікацыі хутчэй па-за Беларусь (міжнародную грамадскасць і знешніх донараў), а не на грамадзян Беларусі.
Мэтай правядзення круглага стала з'яўляецца абмеркаванне агульных праблем камунікацыі дзейнасці і вынікаў палітычных кампаній альтэрнатыўных палітычных суб'ектаў ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму Беларусі, а таксама разгляд практык і праблем данясення інфармацыі на прыкладзе канкрэтных кампаній (у прыватнасці, грамадзянскага назірання, непартыйнага назірання за выбарамі). Такім чынам, мерапрыемства мае не толькі характар тэарэтычнага абмеркавання, але і практычную накіраванасць.
Удзельнікі круглага стала: беларускія і літоўскія эксперты; студэнты і выкладчыкі ЕГУ; удзельнікі міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі".
Кантактная асоба
Alexander Brakel
Кiраўнік прадстаўніцтва па Беларусі