БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАЎ

РАЗМОВА З ЭКСПЕРТАМІ З БЕЛАРУСІ

верасня 14 серада

Дата/час

14 верасня 2016, 15:30 - прыбл. 17:30

Месца

Akademie Berlin, Tiergartenstraße 35, Berlin, Германія. Да веб-сайта ›

Тып

Размова экспертаў

11-га верасня 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь адбудуцца парламенцкія выбары. Аб тым, як іх можна ацаніць і якія перспектывы ў гэтай сувязі існуюць, дыскутуюць прадстаўнікі з Беларусі разам з экспертамі з Германіі.

Ёсць версіі на іншых мовах: English, Deutsch

Парламенцкія выбары 2016 г. сталі яшчэ адной нагодай асабліва для краін-суседак Беларусі з Еўразвязу прасачыць за сучаснымі тэндэнцыямі ў суседняй з ЕЗ дзяржавай. Якія рамачныя ўмовы вызначыць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка гэтым разам? Які склад будзе мець новы парламент і што гэта значыць для будучага развіцця Беларусі? Як Захад вінен рэагаваць на развіццё сітуацыі ў Беларусі і як ён рэагуе на самой справе? Як пасля выбараў будзе выглядаць сённяшні працэс збліжэння паміж Еўразвязам і Беларуссю, што атрымаў назву “ангажыраванне”?

Пра гэтыя і іншыя пытанні Фонд ім. Конрада Адэнаўра збіраецца падыскутаваць з экспертамі з Беларусі і Германіі 14 верасня 2016 г. а 15:30 ў Акадэміі Фонда ў Берліне.

Прадстаўнікі беларускіх фабрык думак, у тым ліку Ліберальнага Клуба, а таксама прадстаўнікі СМІ, грамадзянскай супольнасьці і дзяржаўных устаноў з Беларусі адкажуць на адпаведныя пытанні нямецкіх экспертаў і зацікаўленых асобаў. Пасля кароткіх уводных выступаў запланаваны час для адказаў на пытанні.

Калі ласка, зарэгіструйцеся для ўдзелу ў мерапрыемстве да 12-га верасня 2016 г. праз лінк, што пазначаны ніжэй. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы папярэдзім Вас, калі Ваша заяўка на ўдзел не зможа быць улічаная.

Мерапрыемства будзе адбывацца згодна з правіламі “Chatham House”. Гэта значыць, што агучаныя выказванні хоць і могуць выкарыстоўвацца па-за межамі кола, у якім адбываецца размова, алеж не ў форме цытатаў і не ў звязку з пазначэннем імя і прозвішча аўтара цытаты.

Мерапрыемства будзе мадэраваць дырэктар Беларускага прадстаўніцтва Фонда ім. Конрада Адэнаўэра д-р Вольфганг Зэндэр. Мерапрыемства скончыцца каля 17:30.

Калі ласка, зарэгіструйцеся для ўдзелу ў мерапрыемстве тут: форма для рэгістрацыі

Як нас знайсці

Павялічыць карту

Vladimir Makei, Außenminister von Belarus(im Bild links) und Federica Mogherini, Hohe Vertreterin der EU für Außen- und Sicherheitspolitik bei einem Treffen im Dezember 2015. | © European External Action Service / Flickr / CC BY-NC 2.0

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі (злева), і Федэрыка Магерыні, Высокі прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспецы, падчас сустрэчы ў снежні 2015 г.|© European External Action Service / Flickr / CC BY-NC 2.0

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский