НОВАЯ ПРАПАНОВА: ВОЧНА-ЗАВОЧНЫ НАВУЧАЛЬНЫ КУРС “ЕЎРАПЕЙСКІ ЗВЯЗ”

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА СПАЛУЧАЕ НАВУЧАННЕ АНЛАЙН І ВОЧНЫЯ СЕСІІ

лютага 1 серада

Дата/час

З 1 лютага па 1 мая 2017

Месца

Вільня, Мінск

Тып

Сэмінар

Беларускі офіс Фонда ім. Конрада Адэнаўэра ў супрацы з беларускім адукацыйным парталам Adukacyja.info пачынае новы вочна-завочны курс пра Еўрапейскі Звяз.

Ёсць версіі на іншых мовах: English

Апісанне праграммы

Бясплатны трохмесячны курс спалучае навучанне анлайн і 4 вочных трэнінга. Семінары і лекцыі з удзелам экспертаў з ЕЗ і Беларусі будуць адбывацца ў Вільні і Мінску. Выкананне вусных і пісьмовых анлайнавых заданняў зойме прыблізна 3 гадзіны на тыдзень. Цягам курса ўдзельнікі атрымаюць веды пра структуру ЕЗ, выклікі і каштоўнасці і пазнаёмяцца з сучаснымі беларуска-еўрапейскімі адносінамі.

Умовы ўдзелу

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Курс будзе праходзіць ў лютым – красавіку 2017 г.

Болей інфармацыі па курсе і рэгістрацыі на курс – тут.

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский