Imagine Belarus: летняя школа 2017!

Сумесны праект Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра і каманды Adukacyja.Info.

лiпеня 10 панядзелак

Дата/час

З 10 па 15 лiпеня 2017

Месца

Клайпеда, Літва

Тып

Workshop

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра і каманда Adukacyja.Info запрашаюць апантаных маладых беларусаў на інтэнсіўную летнюю школу па абмене досведам і здабыццю новых крэатыўных ведаў і ідэй. Галоўная мэта – пераасэнсаваць імідж Беларусі … за тыдзень!

Падчас школы ты зможаш:

  • Парэфлексаваць над існуючымі стэрэатыпамі пра Беларусь сярод жыхароў і палітыкаў ЕС (у тым ліку і праз відэа-інтэрв’ю, якія навучышся здымаць на месцы)
  • Пазнаёміцца з лепшымі практыкамі прэзентацыі краіны з Беларусі і Літвы
  • Занэтворкіцца з цікавымі неабыякавымі беларусамі, даследчыкамі, прадстаўнікамі дыяспары, а таксама літоўскімі экспертамі
  • Пракачаць свае медыйныя ды крэатыўныя навыкі ды навыкі публічных прэзентацый
  • Стварыць інструменты для прасоўвання пазітыўнага іміджу Беларусі ў Еўропе

Каго чакаюць арганізатары: Паспяховых маладых беларусаў (18-30 гадоў), якія альбо ўжо маюць замежны досвед (удзел у праграмах абмену, навучанне, праца, доўгія падарожжы), альбо настроены здабыць такі досвед у бліжэйшы час.

Скрайні тэрмін падачы заяўкі14 траўня 2017. Вынікі будуць вядомы да 21 траўня.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на электронную скрыню adukacyja@gmail.com.

Болей инфармацыі глядзі тут.

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский

Партнёры

Adukacyja.info