Беларуская гаспадарка і рэгіянальны кантэкст

Міжнародная канферэнцыя

верасня 15 пятніца

Дата/час

З 15 па 17 верасня 2017

Месца

Варшава

Тып

Навуковая канферэнцыя

У другі раз Беларускі офіс Фонда ім. Адэнаўэра арганізуе разам з Еўрапейскай даследчыскай асацыяцыяй “Oikonomos” міжнародную канферэнцыю, якая разглядае эканамічнае развіццё Беларусі і рэгіёну з кропкі гледжання сацыяльнай рынкавай гаспадаркі.

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

15-17 верасня канферэнцыя збярэ экспертаў з Беларусі, іншых краінаў Усходняга Партнэрства і Расеі ў Варшавае.

І ў гэтым годзе канферэнцыя адбудзецца ў межах Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які побач з эканомікай ахоплівае болей за тузін іншых тэматычных сфераў. Такое спалучэнне дазваляе эканамічнай канферэнцыі Фонда пашырыць і інтэнсіфікаваць абмен думкамі ня толькі ў межах уласна канферэнцыі, алеж і з іншымі ўдзельнікамі кангрэсу. Ўжо ў мінулы год гаспадарчая секцыя, што была арганізавана Фондам і Oikonomos на тэму “Сучасная беларуская гаспадарка: праблемы трансфармацыі”, карысталася падвышанай ўвагай з боку іншых удзельнікаў кангрэсу.

У гэтым годзе арганізатары канферэнцыі збіраюцца разглядзець беларускую гаспадарку на фоне працэсаў, што адбываюцца ў краінах Усходняга партнэрства і Расеі.

Сваімі поглядамі на эканамічную сітуацыю ў рэгіёне падзеляцца выступоўцы з Беларусі, Грузіі, Азербайджана, Украіны і Расеі.

Міжнародная канферэнцыя мусіць паспрыяць узнікненню і ўмацаванню ўзаемадзеяння рэгіяналных актараў, арыентаваных на рэформы.

Адкрыццё VI Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне, 2016

Адкрыццё VI Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне, 2016.

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский

Партнёры

Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя „Oikonomos“