Беларусь у сучасных геапалітычных i геаэканамічных працэсах

Міжнародная канферэнцыя ў Мінску

сакавіка 28 серада

Дата/час

З 28 па 29 сакавіка 2018

Месца

Мінск, Беларусь

Тып

Навуковая канферэнцыя

Канферэнцыя прысвечана актуальным праблемам рэалізацыі замежнай палітыкі і нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў стасунках з іншымі дзяржавамі, перспектывам развіцця краіны і цэнтральна- і ўсходнееўрапейскага рэгіёну ў мяняючыхся геапалітычных рэаліях.

Ёсць версіі на іншых мовах: English, Deutsch

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Цэнтр гісторыі геапалітыкі

і

Прадстаўніцтва па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра

запрашаюць Вас узяць удзел ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь у сучасных геапалітычных i геаэканамічных працэсах», якая адбудзецца 28-29 сакавіка 2018 г. ў Мінску.

Сучасны свет праходзіць стадыю кардынальных геапалітычных, эканамічных і грамадскіх трасфармацый. Характар змяненняў, якія адбываюцца, дэманструе высокую ступень іх інтэнсіўнасці і дынамічнасці. Узаемадзеянне цэнтраў сілы суправаджаецца абвастрэннем саперніцтва паміж дзяржавамі і канкурэнцыяй мадэляў будучага развіцця. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь здолела пабудаваць канструктыўныя адносіны з міжнароднымі партнёрамі. Краіна праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, а таксама ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Канферэнцыя прысвечана актуальным праблемам рэалізацыі замежнапалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ў стасунках з іншымі дзяржавамі, перспектывам развіцця краіны і рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў мяняючыхся геапалітычных рэаліях.

Сёлета мы запрашаем навукоўцаў, прадстаўнікоў органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса, спецыялістаў у сферы міжнародных адносін і права да абмеркавання найбольш важных і надзённых праблемаў у трох вымярэннях: палітычным, эканамічным і сацыяльным.

Праблемныя палі канферэнцыі

1) Палітычнае вымярэнне:

  • Глабальны, рэгіянальны або перыферыйны? Месца і значэнне Беларусі ў міжнароднай палітыцы.
  • Міжнародныя арганізацыі і Беларусь: крыніцы выклікаў і магчымасцяў.
  • Інтэграцыйныя праекты і Беларусь. Знаходжанне на разломе, мяжы або злучэнні.
  • Беларусь і замежныя краіны. Галоўныя партнёры і перспектывы развіцця адносін.
  • Беларусь і забеспячэнне міжнароднай стабільнасці. Пытанні супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі.

2) Эканамічнае вымярэнне:

  • Міжнародная энергетычная бяспека і Беларусь.
  • Глабальныя і рэгіянальныя эканамічныя ініцыятывы, выклікі і магчымасці для Беларусі.
  • Супрацоўніцтва Беларусі з галоўнымі эканамічнымі партнёрамі. Дыверсіфікацыя або пераарыентацыя?
  • Сусветныя эканамічныя працэсы і іх уплыў на Беларусь. Кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя перспектывы.

3) Сацыяльнае вымярэнне:

  • Грамадская дыпламатыя і яе роля для Беларусі.
  • Арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў фарміраванні іміджу і ведаў пра Беларусь.
  • Беларусь і яе палітыка праз прызму аналітычных структур і сродкаў масавай інфармацыі.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская. У межах канферэнцыі будзе забяспечаны сінхронны пераклад на працоўныя мовы.

Для ўдзелу ў мерапрыемствы трэба запоўніць электронную форму заяўкі па адрасе:
https://goo.gl/forms/uPtSRT7PHfKFQGI02.

Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі, вызначэння статусу даклада (пленарны даклад, даклад), уключэння прынятых дакладаў у тыя ці іншыя секцыі. Адбор здзяйсняецца на аснове запоўненых заяў і тэкстаў дакладаў (да 30 тыс. знакаў), якія прымаюцца да 15 лютага 2018 г. (уключна).

Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых дакладаў. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў для публікацыі, тэксты ня рэдагуюцца і ня вяртаюцца аўтарам.

Праезд, пражыванне і харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі.

Арганізацыйны камітэт
chg-nasb@history.by
+375-17- 284- 23-97


Патрабаванні да афармлення дакладаў

Матэрыялы да публікацыі прымаюцца аб'ёмам да 30 тыс. знакаў, выкананыя ў MS Word, тэкст з 1 інтэрвалам, шрыфт Тimes New Roman 14 пт, палі: верхняе і ніжняе – 20 мм., левае – 30 мм., правае – 15 мм. Афармляць спасылкі трэба ў тэксце ў квадратных дужках на адпаведную крыніцу са спіса літаратуры. Нумараваны спіс літаратуры прыводзіцца пад канец артыкула. Больш падрабязную інфармацыю наконт афармлення Вы знойдзеце ў інструкцыі ВАК Рэспублікі Беларусь: http://vak.org.by/bibliographicDescription

У загалоўку даклада зазначаецца назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, арганізацыя, адрас электроннай пошты.

Прыклад:

УПЛЫЎ ЕЎРАЗІЙСКАГА ІНТЭГРАЦЫЙНАГА ПРАЕКТА НА РЭАЛІЗАЦЫЮ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ БЕЛАРУСІ І РАСІІ ВА ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ

Сідарава М.В. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

12345@678.com

Тэкст тэкст тэкст 1, с.12-13. Тэкст тэкст тэкст….

Кантактная асоба

Laura Tatarėlytė

Каардынатар праектаў у праграме Ўсходняга Партнерства

Laura Tatarėlytė
Тэл. +370 5 212 22 94
Факс +370 5 212 22 94
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский,‎ Litauisch

Партнёры

National Academy of Sciences of the Republic of Belarus