Трэнінг па лідарству

Практычны семінар у Мінску для студэнтаў і маладых спецыялістаў

студзеня 27 субота

Дата/час

27 студзеня 2018, 14.00 - 19.00

Месца

Мінск, гатэль Рэнесанс, праспект Дзяржынскага, 1Е

з

Уладзімір Жэрнавы, Яўген Прэйгерман, Вольфганг Зэндэр

Тып

Сэмінар

У суботу 27 студзеня 2018 г. Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра запрашае маладых спецыялістаў і студэнтаў з Беларусі да ўдзелу ў семінары «Трэнінг па лідарству» ў Мінску.

Ёсць версіі на іншых мовах: English

Асноўная мэта семінару – забяспечыць удзельнікаў магчымасцямі для развіцця / паляпшэння лідарскіх навыкаў і неабходных асабістных якасьцяў.

Семінар скіраваны на вырашэнне наступных задачаў:

  • навучыцца ставіць мэты і задачы,
  • нувучыцца выпрацоўвываць стратэгіі дасягнення мэтаў і і вырашэння задачаў,
  • навучыцца расстаўляць прыярытэты,
  • навучыцца планаваць працоўны час.

У фарматах брэйг-стормінгу, міні-лекцыяў, ролявых гульняў, практыкаванняў, сінематалогіі і працы ў групах удзельнікі будуць працаваць над наступнымі тэмамі:

  • Асабістая эфектыўнасць
      • Што такое асабістная эфектыўнасць і ад чаго яна залежыць?
      • Падвышэнне сваёй «столі».
      • Ад жадання да мэты. Методыка пераводу намеру / жадання ў мэту.
      • Методыка эфектыўнасці GoMAD
        Самаматывацыя і самаацэнка чалавека і ад чаго яна залежыць?
        Як матываваць сябе на працу?
      • Мысленне ў рамцы вынікаў.
  • Дасягненне мэты
      • Мэта, як яе правільна фармаваць (ставіць)?
      • Пастаноўка задачаў.
      • Стратэгія дасягнення мэты.
  • Час як рэсурс
      • Фактар часу – незваротны рэсурс.
      • “Паглынальнікі” часу. Як з імі змагацца?
  • Тайм-менеджмент
      • Планаванне часовага рэсурсу. Тэхнікі і прынцыпы планавання.
      • Вызначэнне прыярытэтаў у жыцці і ў працы.
      • Матрыца Эйзэнхаўэра, прынцып Парэта.
      • Прынцыпы і тэхнікі планавання месяца (методыка Ганта), тыдня і дня.
      • Буферныя зоны, дзе і як іх правільна выкарыстоўваць?
  • Праца з каляндаром
      • Праца са штотыднёвікам, планерам.
      • 5-знакавая сістэма планавання.

Трэнінг будзе праводзіць бізнес трэнер, сертыфікаваны майстар-коўч, бізнес-псіхолаг і медыятар Уладзімір Жэрнавы. Уладзімір - сябра Еўрапейскага савета коўчынгу і ментарынгу (ЕМСС), кірўючы партнёр і выкладчык у «Master Coach Ukraine», выкладчык у Акадэміі МВА International, сябра Клуба прафесійных коўчаў Украіны, кіраўнік трэнінгавага і коўчынгава цэнтра «Equilibrium».

Рэгістрацыя: Калі ласка, зарэгіструйцеся для ўдзелу да 24 студзеня 2018 года.

Пра Фонд імя Конрада Адэнаўэра

Фонд ім. Конрада Адэнаўэра (ФКА) – гэта палітычны фонд, набліжаны да Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Германіі (ХДС). У Беларусі Фонд ім. Конрада Адэнаўэра вядзе дыялог з усім грамадствам. Мы хочам падтрымаць і ўзмацніць двухбаковыя зносіны Рэспублікі Беларусь з Федератыўнай Рэспублікай Германія і Еўрапейскім Звязам. Мы імкнемся да таго, каб Беларусь заняла актыўнае, самастойнае і пачэснае месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаваў. Мы ўспрымаем сябе як фабрыку думак і будаўніка мастоў паміж Беларуссю і ЕЗ, які адкрывае палітычныя магчымасьці, спрыяе ўзаемадзеянню і абмену. Для дасягнення гэтых мэтаў ФКА праводзіць, у тым ліку, адукацыйныя мерапрыемствы і кансультацыі, а таксама праграмы дыялогу і інфармацыйныя праграмы ў Беларусі, Літве, Германіі і ў Брусэлі. Да нашых партнераў у Беларусі належаць дэпутаты, палітычныя актывісты, сябры ўрада і супрацоўнікі адміністрацыі на ўсіх дзяржаўных узроўнях, прадстаўнікі эканомікі (прадпрыемствы і эканамічныя саюзы), журналісты, прадстаўнікі і ўласнікі медыяў, эксперты і прадстаўнікі фабрык думак, неўрадавыя і ўрадавыя арганізацыі, даследчыкі, прафесары, выкладчыкі і настаўнікі з разнастайных навучальных устаноў, а таксама моладзь, студэнты і навучэнцы.

Пра Ініцыятыву «Мінскі дыялог»

Мінскі Дыялог (МД) быў запушчаны ў сакавіку 2015 года ў якасці Трэка-ІІ (недзяржаўнага) - дыпламатычнай платформы з акцэнтам на міжнародных адносінах і бяспецы ў Еўропе і Еўразіі. Мэтай для гэтай ініцыятывы было стварэнне сталай платформы на ўзроўні экспертаў для рэгулярных міжнародных дыскусій і выпрацоўкі інавацыйных палітычных рэкамендацый. Дыскусіі праходзяць па правілах Chatham House з мэтай развіцця адкрытага абмену думками. Дзеля ўтварэння сувязяў з дыпламатыяй Трэка-I ў якасьці наглядальнікаў запрашаюцца дыпламаты.

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский

Партнёры

Ініцыятыва Мінскі Дыялог Track-II