Вочна-завочны навучальны курс «Адукуй сябе пра Еўропу»

Абвешчаны конкурс заявак на ўдзел у навучальным курсе

лютага 17 субота

Дата/час

З 17 лютага па 31 мая 2018

Месца

Літва, Беларусь

Тып

Падзеі

Беларускае прадстаўніцтва Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра ў партнэрстве з адукацыйным парталам Адукацыя.Інфо запрашае маладых Беларусаў да ўдзелу ў другім вочна-завочным курсе пра Еўропу.

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

Апісанне курса

Мэта адукацыйнай праграмы – забяспечыць удзельнікаў ведамі пра стуктуру, каштоўнасці і сучасныя выклікі Еўрапейскага Саюзу, а таксама паглабіць разуменне зносінаў паміж ЕС і Беларуссю.

Трохмесячны курс улучае навучанне анлайн і тры вочных трэнінга. Навучанне анлайн займае ў сярэднім тры гадзіны на тыдзень для азнаямлення з матэрыяламі курса і выканання хатніх заданняў. Вочныя сесіі будуць праходзіць з удзелам еўрапейскіх і беларускіх экспертаў ў Беларусі і Літве.

Першы курс «Адукуй сябе пра Еўропу» прайшоў ў 2017 годзе. З асобнымі ўражаннямі пра першы курс можна азнаёміцца тут.

Навучанне для другога набора на курс пачнецца ў лютым 2018 года.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору магчыма правядзенне караценькага анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.

Умовы ўдзелу

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат. Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, а таксама выдатки на візы і размяшчэнне, звязаныя з удзелам у курсе.

Болей інфармацыі глядзі на вэб-старонцы Адукацыя.Інфо.

Кантактная асоба

Laura Tatarėlytė

Каардынатар праектаў у праграме Ўсходняга Партнерства

Laura Tatarėlytė
Тэл. +370 5 212 22 94
Факс +370 5 212 22 94
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский,‎ Litauisch

Партнёры

Adukacyja.info