Фабрыкі думак і палітычны кансалтынг

Інфармацыйна-азнаямленчая праграма ў Германіі

чэрвеня 11 панядзелак

Дата/час

З 11 па 14 чэрвеня 2018

Месца

Берлін, Германія

Тып

Iнфармацыйна-адукацыйная праграма

У рамках азнаямленчай паездкі ў Берлін будзе вывучацца існуючы ландшафт мясцовых мазгавых цэнтраў і навукова-даследчых інстытутаў. У праграме возьмуць удзел прадстаўнікі аналітычных цэнтраў і інстытутаў з Рэспублікі Беларусь.

Ёсць версіі на іншых мовах: English, Deutsch

У Федэратыўнай Рэспубліцы Германія існуе разнастайны ландшафт мазгавых і навукова-даследчых інстытутаў у сферы навукі і палітычнага кансалтынгу, якія прадастаўляюць вынікі сваёй працы ў якасьці базы для бягучых палітычных рашэнняў.

Так у адным з сусветных рэйтынгаў нямецкія фабрыкі думак, што дзейнічаюць менавіта ў палітычнай сферы, месцяцца ў ТОП 50: афіляваны з Хрыціянска-дэмакратычным Саюзам Фонд імя Конрада Адэнаўэра (16-е месца), набліжаны да Сацыял-дэмаратычнай партыі Германіі Фонд імя Фрыдрыха Эберта (17), незалежны Фонд Навукі і Палітыкі SWP (18), Transparency International (27), Германскі інстытут палітыкі развіцця DIE (35), Германскае таварыства знешняй палітыкі DGAP (42) і Інстытут сусветнай эканомікі IfW (43) .

У некаторых асобных сферах мазгавые цэнтры з Германіі ўвогуле гуляюць нават у вышэйшай лізе або займаюць першыя месцы ў свеце: Патсдамскі інстытут даследаванняў кліматычных наступстваў (PIK) - 2-е месца ў катэгорыі экалагічнай палітыцы, Інстытуты імя Макса Планка - 1-е месца ў катэгорыі «Навука і тэхніка», Цэнтр даследавання праблемаў развіцця (ZEW) - 3-е месца ў той жа катэгорыі. Вышэйзгаданы Transparency International у Берліне з'яўляецца сусветным лідэрам у катэгорыі «празрыстасць і эфектыўнае кіраванне».

У Рэспубліцы Беларусь такі ландшафт кансалтынгавых інстытутаў яшчэ знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. Адносіны паміж мазгавымі цэнтрамі і дзяржаўнымі органамі, а таксама разуменне патэнцыйных выгодаў ад узаемадзеяння, у большасці выпадкаў, адсутнічае.

У рамках азнаямленчай паездкі ў Берлін будзе вывучаны ландшафт аналітычных цэнтраў і навукова-даследчых інстытутаў. Удзельнікі атрымаюць ўяўленне пра тое, як гэтыя інстытуты працуюць, дзе яны атрымліваюць свае замовы, якія тэмы яны вызначаюць і якім чынам абгрунтоўваюць свой выбар, як яны апрацоўваюць свае тэмы і даводзяць вынікі да мэтавых групаў у палітыцы і грамадстве.

Акрамя таго будзе прадастаўлены і бок атрымальнікаў паслуг мазгавых цэнтраў. Удзельнікі даведаюцца, як вынікі аналітычных цэнтраў і навукова-даследчых інстытутаў успрымаюцца ў палітыцы і грамадстве, у тым ліку ва ўрадзе і парламенце. Пры гэтым будзе прадэмастравана, якое значэнне надаецца гэтым справаздачам і аналітыцы, наколькі яны яны ўлічваюцца і які канкрэтны ўплыў маюць на фармаванне палітыкі.

Для гэтага у рамках азнаямленчай паездкі прадугледжаныя сустрэчы з вядучымі мазгавымі цэнтрамі ў Германіі, прычым як з дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі. Таксама запланаваныя размовы з урадам, парламентам і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі.

Праграма прызначаная для прадстаўнікой фабрыкаў думак Беларусі, а таксама інстытутаў, што працуюць ў сферы навуцы і палітычнага кансалтынгу, у тым ліку Акадэміі навук, універсітэтаў і дзяржаўных устаноў.

Паездка будзе праходзіць з 10 па 13 чэрвеня 2018 года па запрашэнні Фонду імя Конрада Адэнаўэра.

Das Auslandsbüro Belarus der Konrad-Adenauer-Stiftung fördert den Austausch zum Thema Regierungsbeziehungen. Hier: Diskussion belarussischer Experten mit dem Regionaldirektor für Osteuropa des Ost-Ausschusses der deutschen Wirtschaft, Dr. Martin Hoffmann, im BDI, Berlin, 2017.

Беларускае прадстаўніцтва Фонда імя Конрада Адэнаўэра спрыяе абмену досведам у сферы дзяржаўных зносінаў. Тут: Размова беларускіх экспертаў з рэгіянальным дырэктарам па Ўсходняй Еўропе Ўсходняга камітэта германскай эканомікі, д-рам Марцінам Хофманам, у Федэральным аб'яднанні германскай прамысловасці BDI, Берлін, 2017.

Кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский