Навіны
Новы кіраўнік
Д-р Аляксандр Бракель прыступае да кіраўніцтва Беларускім прадстаўніцтвам ФКА
З 1 красавіка 2012 г. д-р Аляксандр Бракель прыступіў да кіраўніцтва замежным прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі. Ён пераймае гэтую пасаду ад Штэфана Малерыюса, які пачынаў ствараць беларускі офіс ФКА ў 2007 і з’яўляўся яго кіраўніком да канца 2011 г. А.Бракель вывучаў гісторыю і славістыку ў Майнцы, Глазга і Варонежы і абараніў дысертацыю на тэму сучаснай усходне-еўрапейскай гісторыі, працаваў ў групе планавання фракцыі ХДС/СДС у Бундэстаге і ў галіновым аб’яднанні БІТКОМ.
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зноў адмовілі ў рэгістрацыі
Міністэрства юстыцыі Беларусі 14 лютага адмовіла ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Апошні ўстаноўчы з’езд партыі прайшоў 17 снежня 2011 г. у Мінску, дакументы на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 снежня. Гэта была чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 г., яшчэ дзве – у 2010-м. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе поспеху не мелі.
У Беларусі зноў вызвалены палітычныя вязні
1.09 былі вызвалены 4 палітычных вязня, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у снежні 2010 г. Супраць іншых 5 апазыцыянераў былі спынены бягучыя крымінальныя справы. Сярод вызваленых няма вядучых прадстаўнікоў апазіцыі. Вызваленне адбылося на падставе прашэнняў аб памілаванні, накіраваных асабіста Лукашэнку. Па наяўнай інфармацыі, на астатніх 20 палітычных вязняў актыўна ціснуць, каб дабіцца адпаведных прашэнняў і ад іх.
Палітычныя вязні
Лукашэнка пачынае гандаль палітвязнямі?
“Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад адбыцця пакарання 9 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года, - паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА 11.08.2011. - Рашэнне аб памілаванні прынята на падставе просьбаў асобаў...”. Сярод іх Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня. Верагодна, што сярод памілаваных таксама Ўладзімір Лобан і Аляксандр Класкоўскі. Лідараў апазіцыі сярод вызваленых няма.
Гісторыя Беларусі ў ХХ ст.
Новы інструмент гістарычных даследванняў Беларусі
Група беларускіх навукоўцаў працуе над першым беларускім онлайн архівам вуснай гісторыі: апрацоўваюцца існуючыя аудыё- і відэаматэрыялы, арганізуюцца экспедыцыі да сведак часу. Апошняя прайшла на Наваградчыне ў пачатку жніўня 2011 г. і сабрала 57 успамінаў людзей сталага веку, самому старому рэспандэнту на момант інтэрв’ю споўніўся 101 год. Паўнавартасная версія онлайн архіва з’явіцца ўвосень гэтага года. (Прыклады падобных праектаў гл. тут: http://www.zwangsarbeit-archiv.de/).
Прыём дакументаў на стыпендыі Фонду Конрада Адэнаўэра завяршаецца 31.07.2011
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра да 31 ліпеня 2011 года прымае дакументы у межах конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш.
Памёр выбітны беларускі даследчык Віталь Сіліцкі
11 чэрвеня 2011 года на 39-м годзе жыцця памёр выбітны беларускі даследчык Віталь Сіліцкі, эксперт праектаў і акадэмічны дырэктар партнёрскай арганізацыі KAS-Belarus “Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)”. Мы смуткуем аб страце, якую панесла беларуская незалежная аналітыка, і прыносім спачуваньні сям'і, сябрам і калегам Віталя.
Палітычная сустрэча
Рональд Пафала сустрэўся з беларускай апазіцыяй у Вільне
Сваёй сустрэчай у пачатку траўня ў Вільні федеральны міністр Рональд Пафала ізноў пацвердзіў сваю паслядоўную пазіцыю па падрымцы демакратычных сілаў у Беларусі. Падчас размовы з прадстаўнікамі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г. ён заявіў, што несвабода для яго непрымальная, у выніку падзей 19 снежня і апасля Лукашэнка ізаляваў сябе і застанецца ў ізаляцыі. Пафалла сустрэўся таксама са студэнтамі ЕГУ і незалежнымі журналістамі з Беларусі.
Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. Дакументы прыймаюцца да 31 ліпеня 2011 года.
Наш офіс пераязджае
Просім звярнуць увагу на тое, што прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра па Беларусі змяняе адрас свайго размяшчэння ў Вільні. З 4 красавіка 2011 года офіс ФКА будзе знаходзіцца па новаму адрасу: Тоtoriu g., 21. Нумары тэлефонаў офісу застаюцца нязменнымі. Мы радыя вітаць Вас у новым офісе!