Публікацыі
Наш сусед Еўрасаюз
Новы дапаможнік для выкладчыкаў
У арсенале беларускіх настаўнікаў гісторыі і іншых грамадскіх дысцыплін з'явіўся дапаможнік "Наш сусед Еўрасаюз", які дапаможа ім знаёміць вучняў з Еўрапейскім саюзам: яго гісторыяй, структурай, функцыянаваннем, а таксама з яго актуальнай сітуацыяй і перспектывамі яго палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця. падрабязней…
Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі
Падчас канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты” (Варшава, Універсітэт Лазарскага, 9-11.12.2011) яе ўдзельнікам прадставілі зборнік матэрыялаў канферэнцыі папярэдняга году. Прайшоўшая пад назвай “Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі”, варшаўская канферэнцыя 2010 г. даследвала асноўныя перакрыжаванні паміж гісторыяй Беларусі і Еўропы ў найбольш спрыяльны для гэтага момант. падрабязней…
Уладзімір Роўда. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
Новы вучэбны дапаможнік
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выдала пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра вучэбны дапаможнік Уладзіміра Роўды “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь”. Кніга, у першую чаргу, прызначана для студэнтаў і магістрантаў ВНУ паліталагічных спецыялізацый, выкладчыкаў паліталогіі і аспірантаў, лідараў і актывістаў палітычных партый і няўрадавых арганізацый. падрабязней…
Беларускі архіў вуснай гісторыі
У пачатку снежня 2011 г. у інтэрнэце з’явіўся “Беларускі архіў вуснай гісторыі” – першае беларускае анлайн-сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі. падрабязней…
Як могуць развівацца стасункі паміж Беларуссю і Еўропай?
Прэзентацыя кнігі "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва"
10 лістапада 2011 г. Фонд Конрада Адэнаўэра і Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў (CES, Бельгія) прэзентавалі у Брусэлі кнігу "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва". Разам з прадстаўнікамі аўтарскага калектыву – Хансам-Георгам Вікам і Аляксандрам Чубрыкам – у мерапрыемстве ўзялі ўдзел Томі Хутанен і Роланд Фройдэнштайн (CES), Аляксандр Мілінкевіч (Рух “За Свабоду”), Яцэк Пратасевіч (Еўрапейскі Парламент, EPP), Дзяніс Мельянцоў (BISS), Штэфан Малерыюс (KAS). Пасля размовы з аўтарамі адбылась дыскусія пра сучаснае становішча ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС. падрабязней…