Голас волі з-за кратаў

Анталогiя твораў беларускiх палiтзняволеных

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

У Анталогію «Голас волі з-за кратаў» увайшлі апавяданні, вершы, успаміны, дзённікі, нарысы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адбылі альбо працягваюць адбываць зняволенне па палітычна матываваных прысудах. Сярод іх як вядомыя паэты, журналісты, палітычныя дзеячы, так і аўтары, тэксты якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга выдадзена выдавецтвам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пры фінансавай падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра.

Сымбалічнай прадмовай для Анталогіі стаў верш Рыгора Барадуліна "Голас волі", які быў напісаны адмыслова для гэтай складанкі. Рукапіс гэтага верша быў таксама выкарастаны на вокладцы кнігі.

Яшчэ адну прадмову - на гэты раз тую, што ўтрымлівае ў сабе погляд звонку - напісаў д-р Ганс-Герт Пётэрынг, сябра Еўрапейскага Парламента, старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра, Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента ў адстаўцы:

Вечар 19 снежня 2010 г., дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паставіў прамежкавую кропку ў асцярожным набліжэнні Мінска да Еўрапейскага звязу.

Жаданне волі і грамадзянская мужнасць вывелі на вуліцы тысячы беларусаў, якія хацелі прадэманстраваць сваё абурэнне маніпуляцыямі вынікаў выбараў. Рэжым Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адрэагаваў з нечаканай жорсткасцю. Дэманстрантаў па-зверску збілі, сотні з іх былі арыштаваныя і асуджаныя да грашовых штрафаў ці зняволення. Нават сёння 9 чалавек знаходзяцца ў турме па палітычных падставах.

Каб прадухіліць далейшыя пратэсты, рэжым узмацніў жорсткасць законаў і пашырыў паўнамоцтвы беларускай сакрэтнай службы КДБ. Праз пастаянны пераслед і рэпрэсіі супраць іншадумцаў сакрэтныя службы краіны ўсё яшчэ – тры гады пасля першай шматмесячнай хвалі репрэсій непасрэдна пасля прэзідэнцкіх выбараў – спрабуюць захаваць пачуццё страху ў грамадстве і тым самым задушыць любы, нават патэнцыйны, паростак выяўлення незадаволенасці.

Свае падыходы беларускае кіраўніцтва спрабуе апраўдаць пры дапамозе неверагоднага аргумента: нібыта насельніцтва яшчэ не саспела для дэмакратыі і Беларусь мусіць крочыць сваім уласным шляхам. Тым самым яно публічна абвяргае ўніверсальнасць правоў чалавека.

Заходняя супольнасць каштоўнасцяў не мае права моўчкі назіраць за такімі дзеяннямі, яе абавязак – цвёрда і рашуча запатрабаваць выканання правоў чалавека, у тым ліку і ў Беларусі. Яна мусіць дапамагчы тым, хто з-за свайго выступлення ў абарону гэтых каштоўнасцяў у Беларусі падпадае пад пераслед і асуджаецца да пакарання. Яна мусіць таксама даць магчымасць іншым пачуць голас гэтых мужных людзей.

Гэтaя складанка твораў беларускіх палітычных зняволеных – вельмі розных па жанру, мове, мастацкай прафесійнасці і тэмах – дае не толькі магчымасць зазірнуць у перажыванні чалавека, які апынуўся ва ўладзе рэпрэсіўнай машыны. Яна ёсць дакументацыяй палітычнага пераследу, але ж адначасова і сведчаннем мужнасці людзей захоўваць вернасць сваім ідэалам свабоды. Гэта пакідае надзею, што Беларусь адолее свой шлях да дэмакратыі і правоў чалавека і вернецца ў еўрапейскую сям’ю, якая грунтуецца на агульных каштоўнасцях.

ЗМЕСТ

  • Д-р Ганс-Герт Пётэрынг | Dr. Hans-Gert Pöttering
  • Рыгор Барадулiн
  • Ад укладальніка
  • Ігар Аліневіч | Игорь Олиневич
  • Алесь Бяляцкі | Алесь Беляцкий
  • Арцём Грыбкоў | Артём Грибков
  • Зміцер Дашкевіч | Дмитрий Дашкевич
  • Зміцер Дрозд | Дмитрий Дрозд
  • Алесь Кіркевіч | Алесь Киркевич
  • Васіль Лявонаў | Василий Леонов
  • Уладзімір Някляеў | Владимир Некляев
  • Андрэй Пачобут | Андрей Почобут
  • Наталля Радзіна | Наталья Радина
  • Яўген Сакрэт | Евгений Секрет
  • Павал Севярынец | Павел Северинец
  • Марыя Трафімава | Мария Трофимова
  • Аляксандр Францкевіч | Александр Францкевич
  • Аляксандр Фядута | Александр Федута
  • Ірына Халіп | Ирина Халип
  • Павал Шарамет | Павел Шеремет
  • Уладзь Яроменак | Владимир Еременок


Мова выдання: арыгінальныя мовы аўтараў (беларуская, руская ці польская).

апублікавана

Belarus, 9 студзеня 2014

ISBN

978-9955-773-69-6

Кантакт

Alexander Brakel

Кiраўнік прадстаўніцтва па Беларусі

Alexander Brakel
Тэл. +49 2241 246 2245
Факс +49 2241 246 52245
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский,‎ Polski