ПЕРШЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ

ПРАРЫЎ У СФЕРЫ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ?

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

24 кастрычніка 2016 г. Рэспубліка Беларусь упершыню прыняла нацыянальны план па правах чалавека. Ён ахоплівае 100 мерапрыемстваў з мэтай паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека. Верагодна праз яго не будуць вырашаныя розныя важныя выклікі для правоў чалавека ў Беларусі, алеж увага да тэмы правоў чалавека ва ўрадзе Беларусі падвышаецца.

Напружаная сітуацыя з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь ўжо болей 20 гадоў утварае істотную перашкоду для паляпшэння адносінаў паміж Мінскам і Захадам. Беларусь – апошняя краіна Еўропы, дзе яшчэ адбываецца смяротнае пакаранне. Ў гэтым годзе яно адзін раз ужо было прыведзенае ў выкананне, яшчэ чатыры асуджаныя сення чакаюць выканання смяротнага выраку. Прадметам крытыкі акрамя гэтага было патынне палітычных свабодаў у Беларусі, якое паўставала зноў і зноў: свабода слова ў многіх сферах абмежаваная, таксама і палітычныя іншадумцы часта могуць дзейнічаць толькі ў абмежаваным рэжыме. Ў мінулым супраць абаронцаў правоў чалавека і палітычных іншадумцаў выносіліся прысуды да шматгадовых тэрмінаў пазбаўлення волі. Таму для Еўрапейскага Звязу і яго краінаў-сябровак паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі важны складнік у працэсе далейшага паляпшэння адносінаў.

Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі пасля сваёй апошняй праверкі выказаў выразную крытыку ў тым ліку наконт недахопаў у сферы рэгістрацыі грамадзянскіх аб’яднанняў, парушенняў свабоды слова, выбараў і апарата міліцыі і юстыцыі. Акрамя таго недахопы тычацца сітуацыі з правамі інвалідаў, сярод крытычных заўваг былі таксама гвалт ў сям’і і ў дачыненні дзяцей, а таксама дыскрымінацыя сэксуальных меншасцяў. Перш за ўсё спецыяльны дакладчык ААН крытыкаваў сістэматычнае абмежаванне правоў чалавека і папракнуў беларускі ўрад за адсутнасць супрацы з Аб’яднанымі Нацыямі па гэтых пытаннях з-за адсутнасьці палітычнай волі.

Зараз цягам некалькіх месяцаў Мінск прадпрымае крокі, якія відавочна накіраваныя на змяншэнне крытыкі наконт сітуацыі з правамі чалавека і абмежавання палітычных свабодаў: у жніўні 2015 г. прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вызваліў усіх палітычных зняволеных, якія меліся на той час, і палепшыў – хоць і не вельмі значна – рамачныя ўмовы для прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 г. і парламенцкіх выбараў у верасні 2016 г. У дадатак ў ліпені 2015 г. Мінск аднавіў дыялог па правах чалавека з Еўрапейскім Звязам.

План па правах чалавека

Ухвалены беларускім Саветам міністраў 24 кастрычніка 2016 г. план па правах чалавека працягвае шэраг крокаў, якія скіраваныя на паляпшэнне сітуацыі. Мінск відавочна імкнецца ня толькі палепшыць вонкавае ўспрыманне Беларусі, алеж і ўзняць на новы ўзровень тэмы правоў чалавека ў тым ліку і ў апараце ўрада. План улучае тры часткі: пастанову Савета міністраў, непасрэдна тэкст плана з абгрунтаваннем і пазначэннем мэты і спіс мерапрыемстваў з размеркаваннем кампетэнцый па ажыццяўленню мерапрыемстваў. 100 мерапрыемстваў, якія прадугледжаныя для рэалізацыі ў перыяд 2016-2019 гг., утрымліваюць больш-меньш канкрэтныя мэты і пазначаюць урадавыя інстытуты, якія адказваюць за іх выкананне.

Згодна з планам, у дачыненні смяротнага пакарання беларускае міністэрства замежных спраў спачатку абавязуецца вывучыць міжнародны досвед з выкарыстаннем смяротнага пакарання і стаўленнем грамадства да гэтага пытання (мерапрыемства 36 Плана па правах чалавека). Астатнія мерапрыемствы ахопліваюць шырокі дыяпазон ад, напрыклад, рэалізацыі Канвенцыі ААН па правах інвалідаў (мерапрыемства 2), намеру задзейнічаць грамадскія арганізацыі ў мерапрыемствах па правах чалавека (мерапрыемства 7) да мерапрыемстваў па ўмацаванню сям’і і павагі да яе (мерапрыемства 48). Менавіта на гэтых і іншых сацыяльных правах робіцца выразны акцэнт.

У параўнанні з імі запланаваныя змены ў сферы палітычных правоў і свабодаў значна адстаюць. Але усё ж, напрыклад, запланаваныя дзеянні для выканання тым жа міністэрствам інфармацыі, якое па сённяшні дзень праводзіць унутры краіны вельмі абмежавальную палітыку. Яму даручана ў тым ліку правядзенне рэгулярных міжнародных дзеянняў па забяспячэнню свабоды слова (мерапрыемствы 54-55) і паляпшэнню свабоды слова і адукацыі журналістаў (мерапрыемства 58). Наконт свабоды сабранняў план прадугледжвае спачатку вывучэнне міжнароднага досведу на прадмет таго, наколькі ён пасуе да выкарыстання ў нацыянальнай практыцы (мерапрыемства 56). Для ўдасканалення выбарчага права прадуглежваецца працяг супрацы з АБСЕ (мерапрыемства 57). Такім чынам усе астатнія палітычныя правы і свабоды, калі ў працэсе рэалізацыі будуць задзейнічаныя актары грамадзянскай супольнасьці, пры неабходнасьці могуць быць тэматызаваныя ў межах мерапрыемстваў 9-11, дзе гаворка ідзе пра супрацу Беларусі з Камтэтам ААН па правах чалавека ў дачыненні індывідуальных скаргаў. Гэта ўтварае аснову для актараў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі для ўтрымання ў парадку дня пытанняў палітычных правоў і свабодаў.

Выкананне гэтых задачаў згодна з планам па правах чалавека даручаецца урадавым органам, якія, трэба адзначыць, значна меней думаюць міжнароднымі катэгорыямі і значна болей сканцэнтраваныя на ўнутранай сітуацыі, чым адказнае за ўвесь план міністэрства замежных спраў, сярод іх: міністэрства адукацыі, міністэрства інфармацыі, цэнтральная выбарчая камісія або міністэрства ўнутраных спраў. Задзейнічаны нават узровень абласных і гарадскіх адміністрацый. Усе задзейнічаныя інстытуты абавязаныя штогод прадстаўляць справаздачы ў міністэрства замежных спраў, апошняе зводзіць вынікі ў агульнай справадздачы для Савета міністраў.

Ацэнка

Як час прыняцця плана ў перыяд паляпшэння адносінаў, адказнасць за план, шырокі спектр задзейнічаных органаў, так і аб’ём і працэдуры дэманструюць, што гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб адной з найсур’ёзных спробаў урада за болей чым 20 гадоў узмацніць вагу пытання правоў чалавека ў унутранай палітыцы. Міністэрства замежных спраў пры гэтым ня толькі адно з самых прабіўных міністэрстваў у Беларусі, міністр замежных спраў сп. Уладзімір Макей мае як былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта давер з боку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і лічыцца ў краіне рашучым і ўплывовым палітычным менеджэрам. Прызначэнне міністэрства замежных спраў адказным за выкананне плана ўказвае і на яго мэту – узмацненне агульнага вонкавага ўспрымання Беларусі як раўнапраўнай нацыі на міжнародным узроўні і паляпшэнне яе вонкага іміджу. Падвышэнне міжнароднай публічнасці краіны, што адбылася ў апошні час, у тым ліку праз прыняццё старшынства ў Цэнтральнаеўрапейскай Ініцыятыве ў 2017 г. або правядзенн Еўрапейскіх гульняў у 2019 г., відавочна мае адбывацца ў святле больш прыхільных ацэнак сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Без сумневу, паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека застаецца і ў будучым перадумовай для ўзмацнення эканамічнай актыўнасці Захада ў дачыненні Беларусі і скасавання апошніх санкцый.

Публічныя ацэнкі ў Беларусі

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў па рознаму ацанілі план па правах чалавека. Прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна” адзначылі, што сам факт прыняцца такога плану надзвычай пазітыўны. Грамадства можа выйграць ад яго, нават калі будуць рэалізаваныя толькі часткі. Прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту, наадварот, выказалі сумнеў наконт таго, што прыняты план можа прывесці да істотных зменаў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. На іх думку, план сфармуляваны вельмі недакладна і прыняты хутчэй для дзяржаўных устаноў. Так, ў шматлікіх месцах у плане гаворка ідзе аб “праверцы адпавядальнасці”, “вывучэнні міжнароднага досведу”, “удасканаленні механізмаў” або “паглыбленні ў тэму”. Крытыкуецца таксама адсутнасць рашэння пра ўтварэнне нацыянальнага інстытута па правах чалавека, план прадугледжвае толькі абмеркаванне на гэты конт (мерапрыемства 4). Падобная крытыка выказваецца і наконт магчымага прызначэння дарадыцы Вярхоўнага Камісара Аб’яднаных Нацый па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь (мерапрыемства 19). У гэтым пытанні таксама прадугледжана не рэалізацыя, а толькі дыскусія ўнутры ўрада. Крытыка прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў з Беларусі скіраваная таксама і на той факт, што шматлікія прапановы міжнародных актараў і міжнародных праваабарончых арганізацыяў не былі ўлічаныя ў плане. Акрамя гэтага актары грамадзянскай супольнасці жадалі б, каб грамадзянскай супольнасць увогуле больш моцна ўлучалася ў выкананне плану

Высновы

Прыняццё першага плана па правах чалавека Рэспублікі Беларусі ёсьць адказам Мінска на шматгадовую выразную крытыку Упаўнаважанага ААН па правах чалавека і ўпершыню дэманструе прынамсі наяўнасць палітычнай волі да разгляду пытанняў правоў чалавека, што адлюстроўваецца ў даручэннях шматлікім дзяржаўным органам па рэалізацыі какрэтных праектаў і ў больш-меньш дакладных мэтах. Такім чынам важная функцыя першага плана па правах чалавека Рэспублікі Беларус палягае ў любым выпадку ў тым, што ён прасоўвае тэматыку правоў чалавека ў шырокім спектры ўрадавых інстытутаў, нават калі толькі нязначная колькасць мерапрыемстваў плана тычыцца палітычных свабодаў. Тым самым існуе магчымасць падвышэння ўразлівасці чынавенства ў дачыненні правоў чалавека. Час пакажа, наколькі гэта устойліва. Індыкатарам паслужаць перш за ўсё справаздачы аб выкананні. Без сумневу добрым знакам было б утварэнне нацыянальнага інстытуту па правах чалавека. Кірунак, які Рэспубліка Беларусь вызначыла праз прыняццё плана, можна адзначыць як правільны: гэта можа зрабіць унёсак ня толькі ў паляпшэнне сітуацыі ўнутры, алеж адначасова і ўзмацніць пазіцыю Беларусі як раўнапраўнай і партнерскай краіны ў Еўропе. Аднак да сапраўднага прарыву ў сферы правоў чалавека справа дойдзе толькі тады, калі будзе цалкам скасаванае або прынамсі прыпыненае выкананне смяротнага пакарання – цэнтральнага сімвала павагі да правоў чалавека ў Беларусі – і зменіцца заканадаўства ў розных сферах на карысць правоў чалавека і палітычных свабодаў.

Крыніцы:

Аўтар

Dr. Wolfgang Sender

Серыя

Падзеi ў краіне

апублікавана

Belarus, 5 снежня 2016