Фонд ім. Конрада Адэнаўэра смуткуе па Гельмуту Колю

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

З нагоды смерці былога Федэральнага канцлера Германіі Гельмута Коля Старшыня Фонда ім. Конрада Адэнаўэра і былі прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Ганс-Герт Пётарынг заяўляе

“Ад нас пайшоў выбітны нямецкі палітычны дзеяч і вялікі еўрапеец. Фонд ім. Конрада Адэнаўэра смуткуе па былому Федэральнаму канцлеру д-ру Гельмуту Колю, канцлеру адзінства Германіі і ганароваму грамадзяніну Еўропы.

Хрысціянскі стрыжань і досвед, атрыманыя яшчэ ў юнацтве, вызначылі палітычныя мэты Гельмута Коля: нарадзіўшыся 3 красавіка 1930 г. у Людвігсхафене, ён ужо юнаком адчуў наступствы вайны, дыктатуры і нацыянал-сацыялізму. Яго палітыка стала абапіралася на перакананне, што толькі ўзаемадзеянне еўрапейскіх народаў можа прадухіліць новые супярэчнасці і варожасць. Як міністр-прэзідэнт зямлі Райнланд-Пфальц, як Федэральны канцлер і як старшыня ХДС Германіі ён вызначаў нямецкую палітыку ў другой палове 20-га стагодзя.

Асноўны кірунак урадавай палітыкі Федэральнага канцлера Гельмута Коля палягаў у наданні працессу еўрапейскага яднання новых імпульсаў і ў намаганні заставацца надзейным партнерам для суседніх краінаў. Шэнгенскае пагадненне, сумесны Агульны рынак, адкрыццё Звязу для далучэння краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы з транзітнымі эканомікамі і Маастрыхтская дамова ёсць вынікам палітычнай дзейнасці Гельмута Коля. Найвышэйшая еўрапейская ўзнагарода была ўручаная Гельмуту Колю 11 снежня 1998 г.: кіраўнікі дзяржаў і урадаў Еўрапейскага Звязу прысвоілі яму званне “ганаровага грамадзяніна Еўропы” – дагэтуль такое званне атрымаў толькі Жан Мане.

У 1989-м прабіла гістарычная гадзіна Гельмута Коля. Федэральны канцлер скарыстаўся шанцам рэалізацыі адзінства Германіі ва ўмовах свабоды – ў поўнай адпаведнасці з падыходамі Конрада Адэнаўэра. Гельмут Коль заўсёды лічыў пытанне нямецкага адзінства адкрытым, не жадаў утаймоўвацца наяўнасцю двухдзяржаўя і ўспрымаў прыамбулу Асноўнага Закону як даручэнне да дзеяння.

Поспех уз’яднання Германіі заўсёды будзе асацыявацца з ягонай мудрасцю дзяржаўнага дзеяча і асбістым капіталам даверу, які ён здабыў у Еўропе і ў свеце Гельмут Коль заўсёды жарсна падрымліваў працу Фонда ім. .Конрада Адэнаўэра, цягам дзесяцігоддзяў ён належыў да праўлення Фонда. За што мы яму вельмі ўдзячныя. Ў нашых думках і малітвах мы разам з Гельмутам Колям, ягонай жонкай і сям’ёй.”

апублікавана

Berlin, 17 чэрвеня 2017