Oikonomos: Journal of Social Market Economy

ВЫЙШАЎ СЁМЫ НУМАР ЧАСОПІСА

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

У верасні 2017 г. быў апублікаваны сёмы нумар часопіса OIKONOMOS. Выданне, ў якім разглядаюцца розныя аспекты сацыяльнай рынкавай гаспадаркі, падтрымлівае Беларускі офіс Фонда ім. Конрада Адэнауэра.

Сёмы нумар часопіса “OIKONOMOS: Journal of Social Market Economy” утрымлівае наступныя артыкулы:

  • Хрысціянская сацыяльна-эканамічная думка
    Майкл Нотон. Карпарацыя як працоўная супольнасць: разуменне фірмы ў каталіцкай сацыяльнай традыцыі
  • Сацыяльна-эканамічныя ідэі хрысціянскіх грамадскіх дзеячаў і вучоных
    Аляксандр Дубянский. Сацыяльныя ідэі і дзейнасць Т. Мора.
  • Структура сучаснай эканомікі і праблемы фарміравання сацыяльнай рынкавай гаспадаркі
    Галіна Турбан. Развіццё міжнароднага гандлю паслугамі як фактар эканамічнага росту краін
  • Эканамічныя аспекты развіцця Рэспублікі Беларусь
    Ірына Шанюкевіч, Віктар Шанюкевіч. Развіццё лізінгу жылля ў Рэспубліцы Беларусь
  • Карпаратыўная сацыяльная адказнасць
    Канстанцін Сіўцоў. Інстытуцыяналізацыя сацыяльнай адказнасці бізнесу ў сацыяльнай рынкавай эканоміцы
  • Эканамічнае развіццё на постсавецкай прасторы
    Святлана Паўлоўская. Некаторыя падыходы да даследавання гандлёвай інтэграцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

“OIKONOMOS: Journal of Social Market Economy” – навуковы рэцэнзаваны часопіс, які публікуе вынікі даследванняў у сферы эканомікі і сумежных дысцыплін.

Часопіс уваходзіць у Расейскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ)і факусуецца на наступных тэматычных накірунках:

  • гісторыя і тэорыя канцэпцыі ордалібералізму і сацыяльнай рынкавай гаспадарцы
  • хрысціянская сацыяльна-эканамічная думка
  • сучаснае эканамічнае развіцце краін Усходняй Еўропы і пост-савецкай прасторы
  • тэорыя і практыка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці і сацыяльнага прадпрымальніцтва

Часопіс быў заснаваны ў 2014 годзе Еўрапейскай даследніцкай асацыяцыяй “Oikonomos” і выходзіць два разы на год на англійскай і/або расейскай мове.

Анлайн-версію сёмага нумара можна спампаваць таксама на сайце часопіса.

Аўтар

Dr. Wolfgang Sender

апублікавана

Belarus, 6 кастрычніка 2017

Кантакт

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский