Oikonomos: Journal of Social Market Economy

ВЫЙШАЎ ДЗЯВЯТЫ НУМАР ЧАСОПІСА

Ёсць версіі на іншых мовах: Deutsch, English

У лістападзе 2017 г. быў апублікаваны дзявяты нумар часопіса OIKONOMOS. Выданне, ў якім разглядаюцца розныя аспекты сацыяльнай рынкавай гаспадаркі, падтрымлівае Беларускі офіс Фонда ім. Конрада Адэнауэра.

Дзявяты нумар часопіса “OIKONOMOS: Journal of Social Market Economy” утрымлівае наступныя артыкулы:

  • Тэарэтычныя і асновы развіцця сацыяльнай рынкавай гаспадаркі
    Пётр Лямешчанка. Навука эканоміка як тэарэтычны сінтэз гаспадарчай культуры, інтуіцыі, логікі
  • Рэспубліка Беларусь у сістэме сусветных гаспадарчых сувязяў
    Іван Акуліч, Алена Сушкевіч. Асноўныя тэндэнцыі станаўлення і развіцця аднаўляльнай энергетыкі і іх значэнне для эканомікі Рэспублікі Беларусь
  • Хрысціянская сацыяльна-эканамічная думка
    Гіоргій Шыхашвілі. Біблейска-багаслоўскае асэнсаванне эколага-эканамічнай дзейнасці - аснова сінэргічнаг падыходу да пытанняў ўстойлівага развіцця грамадства
    Канстанцін Голубеў. Пра значэнне прынцыпаў мірнага суіснавання ў пазіцыянаванні каталіцкага сацыяльна-эканамічнага вучэння ў перыяд пантыфікату Папы Рымскага Яна XXIII
  • Эканамічныя аспекты развіцця Рэспублікі Беларусь
    Вольга Аўдзей, Юлія Чайкоўская. Даходы насельніцтва і эканамічны рост у Беларусі
  • Сацыяльна-эканамічныя працэсы на постсавецкай прасторы
    Іван Благіх. Мадэрнізацыя сістэмы міжбюджэтных трансфертаў муніцыпальных утварэнняў
    Крысціна Шастакова. Эвалюцыя падыходаў да разумення ролі і месца прамысловай палітыкі ў сістэме дзяржаўнага кіравання

“OIKONOMOS: Journal of Social Market Economy” – навуковы рэцэнзаваны часопіс, які публікуе вынікі даследванняў у сферы эканомікі і сумежных дысцыплін.

Часопіс уваходзіць у Расейскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і факусуецца на наступных тэматычных накірунках:

  • гісторыя і тэорыя канцэпцыі ордалібералізму і сацыяльнай рынкавай гаспадарцы
  • хрысціянская сацыяльна-эканамічная думка
  • сучаснае эканамічнае развіцце краін Усходняй Еўропы і пост-савецкай прасторы
  • тэорыя і практыка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці і сацыяльнага прадпрымальніцтва

Часопіс быў заснаваны ў 2014 годзе Еўрапейскай даследніцкай асацыяцыяй “Oikonomos” і выходзіць два разы на год на англійскай і/або расейскай мове.

Анлайн-версію дзявятага нумара можна спампаваць таксама на сайце часопіса.

апублікавана

Belarus, 10 лістапада 2017

Кантакт

Dr. Wolfgang Sender

Leiter des Auslandsbüros Belarus

Dr. Wolfgang Sender
Тэл. + 370 52 629475
Факс + 370 52 122294
Мовы: Deutsch,‎ English,‎ русский