Артыкулы да мерапрыемства

Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі

Падчас канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты” (Варшава, Універсітэт Лазарскага, 9-11.12.2011) яе ўдзельнікам прадставілі зборнік матэрыялаў канферэнцыі папярэдняга году. Прайшоўшая пад назвай “Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі”, варшаўская канферэнцыя 2010 г. даследвала асноўныя перакрыжаванні паміж гісторыяй Беларусі і Еўропы ў найбольш спрыяльны для гэтага момант. падрабязней…

12 снежня 2011

Як могуць развівацца стасункі паміж Беларуссю і Еўропай?

Прэзентацыя кнігі "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва"

10 лістапада 2011 г. Фонд Конрада Адэнаўэра і Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў (CES, Бельгія) прэзентавалі у Брусэлі кнігу "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва". Разам з прадстаўнікамі аўтарскага калектыву – Хансам-Георгам Вікам і Аляксандрам Чубрыкам – у мерапрыемстве ўзялі ўдзел Томі Хутанен і Роланд Фройдэнштайн (CES), Аляксандр Мілінкевіч (Рух “За Свабоду”), Яцэк Пратасевіч (Еўрапейскі Парламент, EPP), Дзяніс Мельянцоў (BISS), Штэфан Малерыюс (KAS). Пасля размовы з аўтарамі адбылась дыскусія пра сучаснае становішча ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС. падрабязней…

12 лістапада 2011

Сацыяльная рынкавая гаспадарка як канцэпцыя эканамічнай палітыкі

Публікацыя вынікаў семінара

У ліпені 2011 года па выніках семінара “Сацыяльная рынкавая гаспадарка як канцэпцыя эканамічнай палітыкі” (Мінск, 10-14 мая 2011 г.) быў выдадзены аднайменны зборнік артыкулаў. Выданне прысвечана тэорыі і практыцы сацыяльнай рынкавай гаспадаркі ў Германіі і краінах з трансфармацыйнай эканомікай. падрабязней…

4 лiпеня 2011

Часопіс “Перекрестки” пра сацыяльную этыку ва Ўсходняй Еўропе

Публікацыя вынікаў круглага стала

У чэрвені 2011 г. выйшаў часопіс “Перекрестки” (№ 1-2, 2011 г.), прысвечаны тэме сацыяльнай этыкі ва Ўсходняй Еўропе. Выданню нумару спрыяла правядзенне ў студзені 2010 г. у Мінску круглага стала "Сацыяльныя нормы і сацыяльная этыка ва Ўсходняй Еўропе”, у арганізацыі якога прынялі ўдзел дэпартамент права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Фонд Конрада Адэнаўэра, часопіс “Перекрестки” (Center for Advanced Studies and Education (CASE)), Беларускі інстытут правазнаўства (Мінск), Цэнтр “Экумена”. падрабязней…

29 чэрвеня 2011

Рональд Пафала: "Лукашэнка баіцца энергіі свабоды"

Кіраўнік ведамства канцлера Германіі, федэральны міністр па асобых даручэннях Рональд Пафала пацвердзіў у пачатку траўня ў Вільні сваю паслядоўную пазіцыю па падрымцы демакратычных сілаў у Беларусі. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г. ён заявіў, што вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі з’яўляецца для Германіі і ЕС галоўным прыярытэтам. Праз падзеі 19 снежня і апасля Лукашэнка ізаляваў сябе і застанецца ў ізаляцыі. Пафала сустрэўся таксама са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і незалежнымі журналістамі з Беларусі. падрабязней…

Stephan Malerius | 18 мая 2011


Аб гэтай серыі

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.