Asset Publisher

Einzeltitel

Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва

Кансалтынгавы праект “Беларусь – ЕС”

У верасні 2011 года выйшла кніга “Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва”, якая прадставіла першыя вынікі кансалтынгавага праекта “Беларусь – ЕС”. Праект рэалізоўваўся ў 2009-2010 гадах пад кіраўніцтвам Фонду Конрада Адэнаўэра. У 2011 годзе на этапе публікацыі і распаўсюду кнігі да праекта далучыўся Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў (Брусэль, Бельгія).

Asset Publisher

ЗМЕСТ

  1. Ханс-Георг Вік. Кансалтынгавы праект: Беларусь і ЕС
  2. Віталь Сіліцкі. Беларусь у міжнародным кантэксце
  3. Кай-Олаф Ланг, Марцін Копман. ЕС і Беларусь: стасункі з рэзервовымі магчымасцямі
  4. Андрэй Ягораў. Грамадзянская супольнасць: аналіз сітуацыі і шляхі рэфармавання
  5. Святлана Мацкевіч. Адукацыя Беларусі: рэформа і супрацоўніцтва з ЕС
  6. Валерый Фадзееў. Дзяржаўныя органы, канстытуцыйная рэчаіснасць (рэальнасць), формы вяршэнства
  7. Андрэй Казакевіч. Судовая ўлада і праваахоўныя органы
  8. Міхаіл Пастухоў. СМІ ў Беларусі: цяжкі шлях да свабоды слова
  9. Леанід Каліценя. Беларусь – ЕС: міграцыя, памежная палітыка, візавыя пытанні
  10. Аляксандр Чубрык. Актуальны стан спраў і перспектывы супрацоўніцтва з ЕС: сацыяльна-эканамічны і інфраструктурны аспекты
  11. Аляксандр Чубрык. Энергетыка, абарона навакольнага асяроддзя і барацьба са зменай клімату: асноўныя тэндэнцыі развіцця і перспектывы супрацоўніцтва з ЕС
  12. Арганізацыі экспертаў—удзельнікаў праекту
  13. Цэнтр еўрапейскіх даследаваняў
  14. Фонд Конрада Адэнаўэра
Кансалтынгавы праект “Беларусь – ЕС” уяўляў сабой супольную працу каманды аўтараў як з беларускіх фабрык думак, так і з Германіі, якія знаёмыя з праблемамі інтэграцыі ў ЕС і яго пашырэння. Праект быў накіраваны на разгляд працэсу пра-еўрапейскай трансфармацыі Беларусі і вылучыў “інвентарны спіс” реформаў, якія краіна павінна ажыццявіць для набліжэння да ЕС. Публікацыя, якая з’явілася ў рамках праекта, мае мэтай не прэзентацыю вынікаў трансфармацыйнага працэсу, а стварэнне асновы для далейшага аналізу гэтага працэсу.

Д-р Ханс-Георг Вік, адзін з аўтараў і рэдактараў публікацыі, так апісвае падыходы праекту ў сваёй прадмове: “Кансалтынгавы праект Фонду ім. Конрада Адэнаўэра “Беларусь-ЕС” засноўваецца на меркаванні, што па розных прычынах цікавасць ураду, апазіцыі і шырокай грамадскасці Беларусі да шчыльных стасункаў з ЕС расце. З іншага боку, унутраныя механізмы ЕС і ўмовы збліжэння Беларусі з ЕС яшчэ не вельмі вядомы. Бясспрэчны таксама той факт, што поспех дэмакратычных зменаў у краіне звязаны з пазітыўнай эканамічнай перспектывай, якая ў дадзены момант адсутнічае... У рамках кансалтынгавага праекту быў праведзены аналіз сённяшняй дзяржаўнай, эканамічнай, грамадскай і прававой сітуацыі, якая шмат у чым пераняла былую савецкую сістэму. На падставе дадзенага аналізу могуць быць ідэнтыфікаваныя тыя рэформы, якія неабходна распачаць, каб зрабіць краіну і яе структуры сумяшчальнымі з ЕС. Гэты працэс быў і застаецца непазбежным ва ўсіх краінах былога сацыялістычнага свету, што рыхтуюцца да інтэграцыі з ЕС”.

Не гледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, якія адбыліся як у Беларусі, так і вакол яе пасля канчатковай рэдакцыі кнігі (канец 2010 г.), большасць вынікаў і рэкамендацый публікацыі захоўваюць сваю актуальнасць як для самой Беларусі, так і для яе партнэраў у рэгіёне.

Аўтары спадзяюцца на абмеркаванне вынікаў праекта з шырокім колам актараў: палітыкамі ў Беларусі і ЕС, аналітычнымі групамі, фабрыкамі думак, незалежнымі экспертамі, грамадзянскай супольнасцю, удзельнікамі платформаў Усходняга партнёрства, сродкамі масавай інфармацыі і г.д. На восень 2011 г. запланаваны шэраг прэзентацый публікацыі ў Беларусі, суседніх краінах і ў Брусэлі.

Друкаваная версія публікацыі выйшла на англійскай і расійскай мовах. Беларуская версія даступная ў электроным выглядзе ў фармаце пдф.

Гэтая публікацыя з'яўляецца супольным праектам Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і Фонда Конрада Адэнаўэра. Публікацыя здзейснена пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Парламенту. Поўную адказнасць за факты і меркаванні, прадстаўленыя ў публікацыі, нясуць аўтары тэкстаў. Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, Фонд Конрада Адэнаўэра і Еўрапейскі Парламент не нясуць адказнасці ні за інфармацыю, змешчаную ў гэтай публікацыі, ні за яе далейшае выкарыстанне.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Прэзентацыя кнiгi
чацвер, 10, лістапада 2011
Еўрапейскі офіс ФКА, 11, Avenue de l' Yser, Брусэль, Бельгія
Чытаць
Прэзентацыя кнiгi
чацвер, 10, лістапада 2011
Еўрапейскі офіс ФКА, 11, Avenue de l' Yser, Брусэль, Бельгія
Чытаць
Дыскусія
субота, 24, верасня 2011
Каўнас, Літва
Чытаць
Дыскусія
субота, 24, верасня 2011
Каўнас, Літва
Чытаць
Мапа Рэспублікі Беларусь KAS-Belarus
Краіны Еўрапейскага Саюза KAS-Belarus

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

Asset Publisher

інфармацыя для замовы

выдавец

Konrad-Adenauer-Stiftung e.V.

verlag

Konrad-Adenauer-Stiftung e.V.

ISBN

978-609-95320-1-1

erscheinungsort

Minsk Belarus