Asset Publisher

Einzeltitel

Беларускі архіў вуснай гісторыі

У пачатку снежня 2011 г. у інтэрнэце з’явіўся “Беларускі архіў вуснай гісторыі” – першае беларускае анлайн-сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.

Asset Publisher

Галоўная ідэя і задача праекта — паказаць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму погляду сведкі часу і такім чынам дапамагчы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі, у тым ліку па тэмах, якія з’яўляюцца актуальнымі і спрэчнымі, дапамаглі б дыскусіі ў грамадстве, узбагацілі б магчымасці разгляду (беларускім кантэкстам) гісторыі СССР у сусветных даследаваннях.

На сайце архіва з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння ў лічбавай форме захоўваюцца і выкарыстоўваюцца, у першую чаргу, аудыё- і відэаінтэрв’ю, а таксама апытальнікі, анкеты, біяграфіі, транскрыпцыі, фотаздымкі рэспандэнтаў, лічбавыя копіі дакументаў асабістага паходжання, што даюць магчымасць інтэрпрэтацыі вусных успамінаў. Удзельнікі праекта апрацоўваюць існуючыя калекцыі, а таксама арганізуюць экспедыцыі да сведак часу. Напрыклад, у пачатку жніўня 2011 г. прайшла экспедыцыя па збору матэрыялаў на Наваградчыне, дзе даследчыкі сабралі 57 успамінаў людзей сталага веку, самому старому рэспандэнту на момант інтэрв’ю споўніўся 101 год.

Гэты архіў прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых. Праект распачаты вясной 2011 г. і знаходзіцца на стадыі станаўлення, таму яго каманда запрашае да супрацоўніцтва па розных накірунках:

  • пошук уладальнікаў калекцый вусных успамінаў;
  • апрацоўка дакументаў і выстаўленне іх на партал;
  • камунікацыя па праблемах вуснай гісторыі і архіўнага захоўвання вуснагістарычных дакументаў у лічбавым фармаце.
Архіў даступны на старонке: Беларускі архіў вуснай гісторыі. З камандай праекта можна звязацца па адрасе: info@nashapamiac.org.

Глядзіце перадачу TUT.by-ТВ пра "Беларускі архіў вуснай гісторыі" з удзелам аўтараў праекта:

Прыклады падобных праектаў:

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

Asset Publisher

інфармацыя для замовы

выдавец

Konrad-Adenauer-Stiftung e.V.

erscheinungsort

Minsk Belarus