Asset Publisher

Einzeltitel

Уладзімір Роўда. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь

Новы вучэбны дапаможнік

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выдала пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра вучэбны дапаможнік Уладзіміра Роўды “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь”. Кніга, у першую чаргу, прызначана для студэнтаў і магістрантаў ВНУ паліталагічных спецыялізацый, выкладчыкаў паліталогіі і аспірантаў, лідараў і актывістаў палітычных партый і няўрадавых арганізацый.

Asset Publisher

Падручнік абапіраецца на матэрыялы раней апублікаванага трохтомніка аўтара , прысвечанага параўнальным палітычным даследаванням (Ровдо В.В. Сравнительная политология. Учебное пособие в 3 частях: ч. 1, ч. 2, ч. 3. – Вильнюс: ЕГУ). З іншага боку, кніга з’яўляецца самастойным творам, які ставіць перад сабой у якасці галоўнай мэты дэталёвы аналіз эвалюцыі палітычнай сістэмы Беларусі ад моманту набыцця ёю незалежнасці. Такім чынам, кніга прапануе свайго роду сase study палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, зробленага на падставе тэорыі кампаратыўных даследаванняў і параўнальнага аналізу функцыянавання некаторых канкрэтных палітычных сіcтэм (іншых cases).

Як паркрэслівае аўтар у прадмове да падручніка, “гэтая кніга – адна з першых спроб сістэматычнага навуковага аналізу палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і яе эвалюцыі. У дапаможніку робіцца спроба прад’явіць чытачу аб’ектыўны малюнак складаных і супярэчлівых палітычных працэсаў, што адбываюцца ў нашай краіне. Усе катэгорыі, вызначэнні і характарыстыкі грунтуюцца на выкарыстанні тэрміналогіі, шырока распаўсюджанай у паліталагічнай навуковай літаратуры... Яшчэ адзін прынцып, які адлюстраваны ў кнізе, – гэта дэідэалагізатарскі падыход. Палітычная навука і палітычная ідэалогія істотна адрозніваюцца паміж сабой. На жаль, афіцыйная беларуская палітычная навука пакутуе ад празмернай ідэалагізацыі. Асабліва гэта можна сказаць у дачыненні да аналізу афіцыйнымі палітолагамі сучасных палітычных інстытутаў і працэсаў у Рэспубліцы Беларусь, які часта мяжуе з апалагетыкай дзеючай улады. У доўгатэрміновай перспектыве гэта можа прывесці да смерці палітычнай навукі, таму што руплівыя даследаванні супярэчлівай з’явы падмяняюцца загадзя вядомымі высновамі і рэкамендацыямі.” Адначасова, аўтар імкнуўся не абмяжоўвацца толькі крытыкай дзеючай улады без высвятлення аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын антыдэмакратычнага адкату ў Беларусі – гэта было б таксама ідэалагічна матываванай падменай рашэння складанай даследніцкай праблемы. Таму ў кнізе чытачы сустрэнуць таксама “крытыку палітычнай апазіцыі і структур грамадзянскай супольнасці, а таксама некаторых модных, але недастаткова тэарэтычна аргументаваных падыходаў, якія даўно ўжо прыжыліся ў незалежным палітычным дыскурсе.”

ЗМЕСТ

Прадмова

Тэма 1. Асяроддзе палітычнай сістэмы

Тэма 2. Палітычны рэжым

Тэма 3. Інстытуцыянальная структура палітычнай сістэмы

Тэма 4. Палітычная культура і сацыялізацыя

Тэма 5. Групы інтарэсаў

Тэма 6. Выбары, партыі і партыйная сістэма

Заключэнне

Лiтаратура

У канцы кожнай тэмы знаходзяцца пытанні для дыскусіі і спіс літаратуры. Яны дапамагаюць чытачам акцэнтаваць сваю ўвагу на галоўных момантах тэксту, сфармуляваць самастойныя высновы і адшукаць аргументы для падмацавання ўласнай пазіцыі, ажыццявіць далейшае даследаванне адпаведнай праблемы. У пачатку кожнай тэмы прыводзіцца пералік асноўных катэгорый, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце.

Падручнік напісаны на беларускай мове.

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

Asset Publisher

інфармацыя для замовы

выдавец

Konrad-Adenauer-Stiftung e.V.

verlag

European Humanities University Press

ISBN

978-9955-773-52-8

erscheinungsort

Minsk Belarus