Asset Publisher

Einzeltitel

Што трэба ведаць пра асноўныя ідэалогіі сучаснасці

Новы навучальны дапаможнік

На прыканцы 2010 году ў Мінску выдадзены дапаможнік “Што трэба ведаць пра асноўныя ідэалогіі сучаснасці”, які з’яўляецца метадычным суправаджэннем да раней выдадзенага навучальнага дапаможніка “Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць” (Мінск, Тонпік, 2007). Аўтары дапаможніка, якія маюць шматгадовы досвед выкладання паліталогіі ў беларускіх ВНУ і ў сістэме нефармальнай грамадзянскай адукацыі, прапануюць шырокі выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.

Asset Publisher

“У Беларусі, як і ў іншых маладых нацыянальных дзяржавах былога СССР, паступова складаецца сістэма агульнанацыянальных каштоўнасцяў. Фундаментальныя каштоўнасці, вакол якіх фармуецца нацыянальная згода ва ўсходне-еўрапейскіх грамадствах, з’яўляюцца элементамі вядучых палітычных ідэалогій: лібералізму, сацыял-дэмакратыі, кансерватызму, хрысціянскай дэмакратыі, грамадзянскага нацыяналізму. Яны ўтвараюць свайго роду “будаўнічы матэрыял”, пажыўную глебу, на якой расце нацыянальны каштоўнасны кансенсус”, – адзначае адзін з аўтараў дапаможніка палітолаг Віктар Чарноў. “У апошнія гады выйшла нямала падручнікаў і дапаможнікаў, прысвечаных ідэалогіі беларускай дзяржавы. Аднак, – як лічыць В. Чарноў, – навучальная літаратура, прысвечаная паглыбленаму вывучэнню асноўных сучасных палітычных ідэалогій, практычна адсутнічае. Вось мы і спрабуем папоўніць гэты прабел”.

Кніга адрасавана ў першую чаргу школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі ў ВНУ і прызначана для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, што, аднак, не выключае магчымасці яе выкарыстання педагогамі нефармальнай грамадзянскай адукацыі.

Ва ўводзінах і частцы 1 разглядаецца агульная метадалогія вывучэння палітычных ідэалогій, злучаная з такімі праблемнымі комплексамі, як сутнасць і паходжанне палітычных ідэалогій, іх структура і функцыі, класіфікацыя асноўных ідэалагічных плыняў сучаснасці, фармаванне каштоўнасна-нарматыўнага кансенсусу. У частках 2-4 расчыняюцца прынцыповыя асаблівасці трох сусветных палітычных ідэалогій – лібералізму, сацыялізму і кансерватызму. Паслядоўна разглядаюцца іх класічныя палітычныя дактрыны і сучасныя інтэрпрэтацыі (ліберал-рэфармізм і неалібераліз, сацыял-дэмакратыя, неакансерватызм). Частка 5 прысвечана ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі як адной з найболей уплывовых у сучасным свеце палітычных дактрын, якая паўстала на стыку сацыяльных філасофій кансерватызму і сацыялізму. У частцы 6 асвятляецца ідэалогія нацыяналізму і яго асноўныя версіі ў выглядзе этнакультурнага і грамадзянскага нацыяналізму. Да асноўнай часткі кнігі прыкладаецца гласар формаў і метадаў навучання.

Кожная частка дапаможніка складаецца з двух узаемазлучаных блокаў. Першы ўтрымоўвае лекцыйны матэрыял і рэкамендацыі па яго выкладзе. У другім блоку, які завецца “Практыкум”, выкладчыку прапануецца шырокі выбар методык актыўнага навучання. Практычная частка заняткаў падзелена па рубрыках, кожная з якіх прысвечана пэўнай форме ці метаду навучання. У іх ліку: пытанні для кантролю і абмеркаванні, праца над тэкстам, практыкаванні, напісанне эсэ, успамінаючы гісторыю, чытаючы класікаў, праблемная сітуацыя, самастойнае даследаванне, пераканаўчая гаворка, мазгавы штурм, сакратаўскі дыялог, дыскусія, праца па групах.

Падчас складання практыкумаў аўтары вырашылі адмовіцца ад цвёрдых схемаў пазаняткавага планавання, пакідаючы гэтую працу на разгляд педагога. Яны зыходзяць з таго, што дэмакратычная адукацыя патрабуе ад выкладчыка творчай самастойнасці ў падборы матэрыялу і яго ўжыванні ў навучальным працэсе. Разам з тым шматлікія заданні практыкума маюць так званыя “падказкі”, г.зн. даюцца візуальна вылучаныя гатовыя адказы ці арыенціры для іх пошуку, што значна палягчае падрыхтоўку выкладчыка да заняткаў. Гэтыя падказкі, як правіла, не вычэрпваюць усіх магчымых варыянтаў адказу і носяць хутчэй рэкамендацыйны характар.

Глядзіце электронную копію дапаможніка: Что надо знать об основных идеологиях современности / под общ. ред. В.Ю.Чернова (pdf, 1,7 Mb)

Навучальны дапаможнік “Што трэба ведаць пра асноўныя ідэалогіі сучаснасці” выдадзены друкарняй “Парус” у Смаленску у 2010 годзе. Тыраж дапаможніка – 1000 асобнікаў. Мова дапаможніка - руская.

Аўтары дапаможніка: В.Ю.Чарноў, выкладчык кафедры паліталогіі БДЭУ; В.І.Бабровіч, к.ф.н., дацэнт кафедры паліталогіі МДЛУ; Л.В.Вансовіч, к.г.н., дацэнт кафедры паліталогіі БДЭУ; О.М.Саўчык, старэйшы выкладчык кафедры псіхалогіі прафесійнай адукацыі РІПА; В.М.Тамашэвіч.

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

Asset Publisher

інфармацыя для замовы

выдавец

Что надо знать об основных идеологиях современности/ В.Ю.Чернов, В.И.Бобрович, Л.В.Вонсович, В.М.Томашевич, О.М.Савчик; под общ.ред. В.Ю.Чернова. - Смоленск: ОДО "Парус", 2010 - 256 с.

verlag

Смоленск, ОДО "Парус", 2010

ISBN

978-5-947-23677-4

erscheinungsort

Minsk Belarus