Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

ШКОЛА ПЕРАВАГІ “ЎСХОДНЯЕ ПАРТНЁРСТВА”

з Dr. Wolfgang Sender

1-Я КАНФЕРЭНЦЫЯ ШМАТГАДОВАЙ СЕРЫІ ПРАГРАМАЎ У ВІЛЬНІ

8 - 12 снежня 2016 г. Беларускае прадстаўніцтва Фонда ім. Конрада Адэнаўэра сумесна з прадстаўніцтвамі Фонда па Малдове і Румыніі правялі ў Вільні першае мерапрыемства шматгадовай серыі праграмаў “Усходняе партнэрства Еўрапейскага Звязу: шанцы і перспектывы”. Школа перавагі стала магчымай дзякуючы спецыяльным сродкам на падтрымку Ўсходняга партнерства і Расеі, якія былі выдзеленыя Германскім Бундэстагам праз Міністэрства замежных спраў Германіі.

Asset Publisher

Мэта новай шматгадовай праграмы перавагі Фонда ім. Конрада Адэнаўэра для маладых спецыялістаў з сфераў палітыкі, права, СМІ і эканомікі з краінаў Усходняга партнёрства і Расеі – падтрымка еўрапейскіх ідэяў і дэмакратычных каштоўнасцяў праз адукацыю новай генерацыі маладых талантаў.

Цягам чатырохдзённай канферэнцыі маладыя сацыяльна актыўныя мультыплікатары мелі напружаную навучальную і дыскусійную праграму, сфакусіяваную на еўрапейскіх ідэях і імплементацыі дэмакратычных каштоўнасцяў.

У цэнтры дыскусіі – Ўсходняе партнёрства

Пасля таго, як Норберт Бекман-Дзіркес, часовы выконваўца абавязкаў кіраўніка Прадстаўніцтва Фонда ім. Конрада Адэнаўэра ў Малдове і Румыніі, адкрыў і павітаў ад імя Фонда канферэнцыю, ўдзельнікамі якой сталі каля 80 маладых людзей з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Украіны, па тэме “Ўсходняе партнёрства: шанцы і перспектывы” выступіў Лаўрынас Кашчунас, нядаўна абраны сябра літоўскага парламенту, і заклаў грунт для тэмаў, якія вінны былі займаць удзельнікаў канферэнцыя на працягу ўсяго мерапрыемства.

Першы дзень канферэнцыі пачаўся з даклада Прэзідэнта Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Літва д-ра Дайнюса Жалімаса, які распавёў пра ролю літоўскага Канстытуцыйнага суда ў абароне дэмакратыі і заходняй геапалітычнай арыентацыі Літвы.

Цягам першай подыюмнай дыскусіі “Паміж Еўрапейскім Звязам і Еўразійскім эканамічным звязам” ў пятніцу нам. дырэктара ўпраўлення палітыкі Ўсходняга суседства Міністэрства замежных спраў літвы Інга Станытэ-Талачкене прадставіла агляд інстытуцыянальнай інфраструктуры Еўразійскага эканамічнага звяза і перспектыў ягонага развіцця. У сваю чаргу, д-р Нерыюс Малюкевічус разгледзіў метады расейскай мяккай сілы ў дачыненні краінаў Усходняга партнёрства і падзяліўся сваімі высновамі аб шляхах процідзеяння прапагандзе. Д-р Д’юра Дурык з універсітэту зямлі Саар, прааналізаваў палітычныя і эканамічныя фактары выбару паміж усходам і захадам з кропкі гледжання краінаў-кандыдатаў на ўступ у ЕЗ.

У другой палове дня ўдзельнікі мелі шанец прадставіць сучасныя тэндэнцыі ў стасунках з ЕЗ ў сваіх уласных краінах. Імпульс для гэтых прэзентацый задаў палітолаг праф. Латвійскага ўніверсітэту Іварс Іябс з уступнай прамовай “Будучыня Ўсходняга партнёрства: паміж магчымасцю рэфармавання і новымі выклікамі ў сферы бяспекі”.

У пятніцу вечарам цягам кінавечарыны ад Фонда Адэнаўэра ўдзельнікі мелі выключную магчымасць болей даведацца пра шляхі мыслення і палітычныя перакананні расейскамоўнай меньшасці ў балтыйскіх краінах. Журналіст Сандра Ужуле-Фонс прадставіла свой новы дакументальны фільм “Балтыйскі покер: Ва што гуляе Пуцін?” пра ўплыў Расеі на палітычную сітуацыю ў балтыйскіх краінах. Пасля прагляду гледачоў запрасілі абмеркаваць фільм і падзяліцца сваімі думкамі цягам сесіі пытанняў і адказаў.

Групавая праца ўдзельнікаў

Праца ў малых групах у суботу складала галоўную частку канферэнцыі. Удзельнікі праграмы былі падзеленыя на тры групы:

  1. Еўрапейскія каштоўнасці і іх рэалізацыя ў палітычных сістэмах с дэмакратычнымі канстытуцыямі
  2. Міжнародныя адносіны і палітыка бяспекі
  3. Эканамічныя сістэмы і палітыкі ў Еўропе
Удзельнікі ня толькі мелі шанец актыўнай дыскусіі па гэтых тэмах з экспертамі, дыпламатамі і журналістамі, алеж маглі прадставіць адзін аднаму і выклікі, з якімі сутыкаюцца іх краіны і рэгіёны.

Экспертамі ў гэтай частцы праграмы былі д-р Андрэй Горват (кіраўнік праекта GIZ па падтрымцы Сербіі), Юлія Бартэл (Германскі савет знешняй палітыкі), Ульрых Клепман, (Амбасада ФРГ у Малдове), Юліян Гроза (выканаўчы дырэктар Інстытута еўрапйскіх палітык і рэформаў (IPRE), праф. Жанета Озоліна (Латвійскі універсітэт), Вайдас Салджунас (журналіст DELFI Літва са спецыялізацыяй на пытаннях абароны і знешніх стасункаў), д-р Крысціян Блут (праектны менеджэр, Фонд Бертэльсмана), д-р Ганс Рэкерс (статс-сакратар адміністрацыі сената па эканоміцы, тэхналогіях і даследваннях зямлі Берлін), Крыстофер Хартвэл (прэзідэнт, Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследванняў, Варшава).

У першай подыюмнай дыскусіі ў нядзелю ўдзельнікі спрабавалаі знайсці адказы на пытанні: пры дапамозе якіх інструментаў можна зрабіць паспяховай праграму Ўсходняга партнёрства і якія фактары адыгрываць пры гэтым ключавую ролю. Па гэтых пытаннях дыскутавалі Петрас Аўштрэвічус, сябра Еўрапейскага парламенту, д-р Клаўдыюс Манёкас, старшыня праўлення прадпрыемства па кансультацыях па еўрапейскіх сацыяльных, юрыдычных і эканамічных праектах (ESTEP) і спадарыня Саломе Самадашвілі, сябра грузінскага парламенту.

У фокусе другой подыюмнай дыскусіі была тэма грамадзянскай супольнасці. Эсперты – Віціс Юрконіс (кіраўнік Freedom House у Вільні), д-р Андрэй Горват (кіраўнік праекта GIZ па падрымцы Сербіі) і д-р Лучан Дірдала (выкладчык Універсітэту ім. Міхаіла Когалнічану, Ясы, Румынія) – дэбатавалі пра ролю, якую грамадзянская супольнасць адыгрывае ў развіцці рэгіёна Ўсходняга партнёрства, і пра асноўныя выклікі, з якімі яно сутыкаецца. Дыскусію мадэраваў Аляксандр Філіпаў, дэкан Беларускага універсітэту культуры і мастацтва.

Ў канцы канферэнцыі Жыгімантас Павільёніс (сябра літоўскага парламенту), Арнольдас Пранцкевічус (кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Літве) і кіраўнік Беларускага офісу Фонда ім. Конрада Адэнаўэра д-р Вольфганг Зэндэр дыскутавалі пра актуальныя пытанні Еўрапейскай палітыкі суседства і перспектывах на перыяд да 2030 года.

Не гледзячы на шчыльную і вельмі насычаную інфармацыяй праграму і неабходнасць актыўнага ўдзелу, Фонд ім. Конрада Адэнаўэра надаваў увагу пашырэнню ўзаемадзення і абмену меркаваннямі паміж удзельнікамі, а таксама паміж удзельнікамі і высокімі гасцямі канферэнцыі і ў нефармальнай атмасферы.

Наступнае перапрыемства школы перавагі, як мяркуецца, пройдзе ў весну 2017 г. ў Тыфлісе.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus