Восеньская палітычная акадэмія ‘2015
Артыкулы да мерапрыемства
У рамках пяцідзённай канферэнцыі восем матываваных беларускіх студэнтаў (у асноўным з ЕГУ) мелі магчымасць прыехаць у Берлін і прыняць удзел у інтэнсіўнай праграме, каб даведацца больш аб працэсах аб'яднання Германіі. 6 верасня Восеньская акадэмія пачалася з прагляду фільма «Жыццё іншых» (2006 г.), у якім радыкальныя меры аўтарытарнага камуністычнага рэжыму ў адносінах да асабістай свабоды і сацыяльных стасункаў былі адлюстраваны праз функцыянаванне машыны дзяржаўнай бяспекі ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Пасля прагляду фільма ўдзельнікі абмеркавалі з прадстаўнікамі Асацыяцыі хрысціянска-дэмакратычных студэнтаў тыя праблемы, якія былі адлюстраваныя ў фільме.
7 верасня студэнтаў запрасілі ў прадстаўніцтва федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, дзе яны прынялі ўдзел у Еўрапейскім форуме, які быў арганізаваны Фондам Конрада Адэнаўэра. Спецыяльным госцем вечара быў прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч, які выступіў з прамовай па тэмах інтэграцыі Сербіі ў Еўрапейскі Саюз, а таксама агульнай еўрапейскай салідарнасці перад абліччам міграцыйнага крызісу. У выступе сп. Вучыча ідэальна прасочвалася сувязь с існуючымі палітычнымі дэбатамі, і таму выступ можа лічыцца рэальным прыкладам еўрапейскай культуры дыскуссіі. Змест і роля еўрапейскіх каштоўнасцяў у палітыцы былі разгледжаны на сустрэчы з доктарам Хансам-Гертам Пётэрынгам, прэзідэнтам Еўрапейскага парламента ў адстаўцы і старшынёй Фонду Конрада Адэнаўэра. Удзельнікі Восеньскай акадэміі прадэманстравалі вялікую зацікаўленасць да абмеркавання праз сваі шматлікім пытанні і каментары. Гэтыя пытанні галоўным чынам былі звязаны с наступствамі нямецкага падзелу падчас халоднай вайны (як у цяперашні час, так і ў будучыні; сярод іншых аспектаў, таксама ў сувязі з існуючай палітыкай прадстаўлення прытулку і міграцыі), а таксама перспектывы аднаўлення адносін паміж Еўропай і Беларуссю. Праблемы практычнай рэалізацыі права на прытулак больш падрабязна былі разгледжаны падчас наступнай сустрэчы - у Федэральным міністэрстве абароны. Акрамя тагу, у гутарцы з капітанам Міхаэлем Вавжынякам былі абмеркаваны пытанні выратавальных аперацый у адкрытым моры, а таксама закрануты такія тэмы як Белая кніга 2016, экстранае рэагаванне ў сітуацыі крызісаў у замежных краінах і іншыя важныя аспекты нямецкай бяспекі і палітыкі ў галіне абароны.
Падчас наведвання нямецкага парламента, якое адбылося 8 верасня, удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай. У дадатак да экскурсіі па будынку парламента ўдзельнікі сустрэліся з Ульрыхам Петцальдам, членам нямецкага парламента, які распавёў пра нямецка-беларускія адносіны на парламенцкім узроўні. Як член адборачнага камітэта беларускіх кандыдатаў у рамках Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS), спадар Петцольд патлумачыў перавагі праграмы IPS і заклікаў удзельнікаў разглядзець магчымасць удзельнічаць у атрыманні стыпендыі ў найбліжэйшай будучыні, што ў значнай часткі ўдзельнікаў было сустрэта з вялікай цікавасцю. Увечары 8 верасня, пад час правядзення круглага стала ў амбасадзе Літвы ў Берліне, актыўна абмяркоўваўся патэнцыял нямецка-беларускіх і літоўскіх-беларускіх адносін. Разам з адмысловымі гасцямі – Паслом Літвы ў Германіі Дэйвідасам Матулёнісам, членам Парламента і намеснікам старшыні нямецка-беларускай парламенцкай групы доктарам Ёханам Вадэфулем і кіраўніком Беларускага прадстаўніцтва Фонда Конрада Адэнаўэра доктарам Вольфгангам Зэндэрам – беларускія студэнты выказалі свае думкі па пытаннях нямецкай і еўрапейскай гісторыі і цяперашняга становішча Беларусі. Далейшая нефармальная сустрэча спрыяла наладжванню новых кантактаў паміж удзельнікамі абмеркавання з трох краін. Эканамічны аспект нямецкага посткамуністычнага пераўтварэння да дэмакратычнай дзяржавы быў у цэнтры наступных дзён у лекцыі доктара Максіма Асёма, які адказны за прафесійную падрыхтоўку і арыентацыю ў Фондзе Конрада Адэнаўэра. Праграма Восеньскай акадэміі 2015 была завершана наведваннем мемарыяла Берлін-Хоэншонхаўзэн – месца зняволення, якое выкарыстоўвывалася ранейшым Міністэрствам Дзяржаўнай бяспекі (Штазі) для правядзення допытаў і якое стала вядомым як цэнтр камуністычных рэпрэсій ва Усходняй Германіі. Праз наведванне былой турмы студэнты не только атрымалі тэарэтычныя веды, але амаль што з першых рук адтрымалі ўяўленне пра велічыню злачынных мер, праз якія Сацыялістычная адзіная партыя Германіі намагалася захаваць сваю гегемонію.
У дадатак да палітычнай частцы праграмы маладыя беларусы атрымалі інтэнсіўны медыя-трэнінг, які быў прапанаваны доктарам Вольфгангам Зэндэрам. Абапіраючыся на свае ўражанні ад сустрэч, візітаў і абмеркаванняў, а таксама з дапамогай практычнага медыя-трэнінгу, удзельнікі далі некалькі асобных відэаінтэрв'ю па тэме нямецкага уз'яднання, вяршэнства закону і сацыяльна-рынкавай эканоміцы. Выступаючы на нямецкай, ангельскай ці на беларускай мовах, студэнты выказалі сваю пазіцыю па пытаннях уздзеяння нямецкай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай трансформацыі на Беларусь і паспрабавалі вызначыць гістарычныя ўрокі, якія з'яўляюцца важнымі для цяперашняга і далейшага развіцця сваёй краіны. Выступленні былі запісаны аператарам з ЕГУ Emediahub і будуць апублікаваны Фондам Конрада Адэнаўэра ў найбліжэйшы час.
серыя пра гэта
Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.