Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Эміграцыя студэнтаў і моладзі з Беларусі

з Dr. Wolfgang Sender

Уцечка мазгоў і перспектывы маладога пакалення ў Беларусі

У межах семінару ў Вільні маладые выпускнікі і супрацоўнікі сферы адукацыі абмеркавалі прычыны уцечкі мазгоў з Беларусі і як гэта можна выправіць. На базе дакладаў рэферэнтаў з Італіі, Польшчы, Германіі і Літвы былі магчымыя параўнанні рамачных умоў, ў якіх адукацыйныя сістэмы існуюць у розных дзяржавах. На гэтай падставе ўдзельнікі пасля абмеркавання дакладаў распарцавалі сумесныя падыходы і рэкамендацыі да гэтай тэматычнай сферы.

Asset Publisher

У Беларусі пытанні працоўнага рынку, занятасці і адукацыі прыцягваюць значную ўвагу грамадскасці. Ў час моцнага крызісу – абменны курс беларускага рубля да амерыканскай валюты пабіў усе рэкорды – урад і апазіцыя шукаюць магчымасці для эканамічнай стабілізацыі. Адукацыйная сістэма адыгрывае ў гэтым пытанні выбітную ролю – яна ўсё яшчэ ацэньваецца як неэффектыўная, састарэлая і не адпавядаючая патрабванням працоўнага рынку. Таму прапановы па рэфармаванню эканомікі амаль заўсёды звязаныя з абмеркаваннем рэформаў у сістэме адукацыі.

Спыніць збег мазгоў

Вызначальнымі для гэтай сферы ў апошні час былі заклікі беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі да спынення ўцечкі мазгоў і стварэння нацыянальнага агенцтва адукацыі. Яшчэ адзін вызначальны фактар – далучэнне Беларусі як часткі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі да Балонскага працэсу з траўня 2015 г.. Шэраг наглядальнікаў і сам урад прызнаюць, што Беларусі яшчэ прыйдзецца папрацаваць для паўнавартаснага ўдзелу ў Балонскім працэсе. Заяўленыя на будучыню выбары рэктараў беларускіх універсітэтаў – толькі адзін крок на шляху да падвышэння прафесіянальнай кваліфікацыі працоўнай сілы ў Беларусі.

Трэба зацікавіць маладое пакаленне

Пра тое, што адпаведныя рэформы сістэмы адукацыі, як і арыентацыя на патрабаванні рынка працы мусяць пачацца менавіта з вышэйшай школы і як мага хутчэй, нагадваюць две агульныя лічбы: па-першае, амаль 90% беларускіх выпускнікоў школ кожнага года ідуць ва ўніверсітэты, ў параўнанні з прыблізна 45 % ў Германіі. Вышэйшая адукацыя ёсць для Беларусі нечым звычайным для абсалютнай большасці, і, мабыць, менавіта таму яна часта пакутуе на прафесійныя недахопы. Па-другое, менавіта маладое пакаленне беларусаў увогуле незадаволенае развіццём краіны. 60 % мужчын ва ўзросце да 45 гадоў лічаць, што іх краіна развіваецца ў неправільным кірунку. З улікам гэтых істотных выклікаў для беларускай сістэмы адукацыі маладые выпускнікі універсітэтаў і супрацоўнікі сферы адукацыі, якіх беларускі офіс Фонда імя Конрада Адэнаўэра запрасіў у Вілью, цягам 8 і 9 жніўня спрабавалі абмеркаваць магчымасьці для спынення ўцечкі мазгоў.

Выпрацоўка падыходаў

На падставе дакладаў рэферэнтаў з Італіі, Польшчы, Германіі і Літвы былі праведзеныя параўнанні з адукацыйнымі сістэмамі іншых дзяржаваў і высветленыя прычыны недахопаў беларускай сістэмы адукацыі, якія, не ў апошнюю чаргу, прыводзяць да ўцечкі мазгоў. Пасля абмеркавання вынікаў дакладаў і дыскусій удзельнікі распрацавалі сумесны дакумент, які ўтрымлівае падыходы і рэкамендацыі да гэтай тэматычнай сферы.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Litauen Litauen