Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Развіццё сецявога ўзаемадзеяння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі

з Dr. Wolfgang Sender

KAS berät zur Vernetzung des Online-Museums und zu seiner Sichtbarkeit im Internet und in sozialen Medien

З 2013 г. Беларускі офіс Фонда ім. Конрада Адэнаўэра падтрымлівае развіццё дыгітальнага віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Удзельнікі грамадскай ініцыятывы, што рэалізуе праект з 2007 г. – у тым ліку, гісторыкі і іншыя навукоўцы з Беларусі – спачатку канцэнтраваліся на збіранні матэрыялаў. Гэта, як правіла, адбывалася з выкарыстаннем вуснагістарычных падыходаў праз апытанне сведак часу. Відэазапісы апытанняў, асабістыя фатаздымкі і дакументы, судовыя паперы пераводзіліся ў лічбавы фармат і рыхтаваліся для выстаўлення на інтэрнэт-старонцы музея.

Asset Publisher

З 2010 г. былі распачатыя распрацоўка канцэпцыі экспазіцыі, пакрокавае напаўненне музея экспанатамі і стварэнне адпаведных тэкстаў. Сёння музей, які можна наведаць па адрасе represii.net, мае 7 выставачных заляў: "Савецкія міты", "Храналогія рэпрэсій", "Ахвяры рэпрэсій", "Рэпрэсіўная сістэма", "Антысавецкі супраціў", "Рэабілітацыя" і "Культура памяці".

Сярод асаблівасцяў музея – побач з шматгадзіннымі відэаматэрыяламі, што ўтрымліваюць расповеды пра лёсы ахвяраў – у тым ліку інтэрактыўныя мапы турмаў і карных аперацый НКВД ў Беларусі. Пошук ахвяраў савецкіх рэпрэсій можна ажыццяўляць у масіве дадзеных з прыблізна 30.000 запісаў.

Пасля таго як музей некалькі месцаў таму з’явіўся ў анлайне, Фонд ім. Конрада Адэнаўэра кансультуе музей ў межах далейшай рэалізацыі праекта з мэтай забяспячэння больш інтэнсіўнага нацыянальнага і міжнароднага сецявога ўзаемадзеяння. Для гэтага разам з удзельнікамі праектнай ініцыятывы ажыццяўляецца пошук магчымасцяў для пашырэння камунікацыі з грамадствам і падвышэння бачнасьці музея. Гэта робіцца, напрыклад, праз размяшчэнне артыкулаў у анлайнавых энцыклапедыях, мерапрыемствы па паляпшэнню выяўляемасці музея для інтэрнэт-шукальнікаў і аптымізацыі бачнасці музея ў сацыяльных медыях. Акрамя таго выбудоўваюцца адносіны з іншымі віртуальнымі музеямі і музеямі са сферы гісторыі і асэнсавання мінуўшчыны.

З кропкі гледжання Фонда ім. Конрада Адэнаўэра, такія мерапрыемствы даюць магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасьці і недзяржаўным ініцыятывам прапанаваць шматлікія і каснтруктыўныя інструменты, праз якія беларускія грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра таталітарнае мінулае непасрэдна ў сваёй краіне.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

comment-portlet

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Litauen Litauen