Asset-Herausgeber

Veranstaltungsberichte

ДРУГІ СЕМІНАР У СЕРЫІ KAS-MARTENS DISCUSSION CLUB

von Dr. Wolfgang Sender

ТРЭНІНГ ПА ДЭБАТАХ І МЕТАДАХ АРГУМЕНТАЦЫІ І КАНЦЭПЦЫІ ДЗЯРЖАВЫ І СУВЕРЭНІТЭТУ Ў МІЖНАРОДНЫМ ПУБЛІЧНЫМ ПРАВЕ

27-29 траўня удзельнікі “KAS-Martens Centre Discussion Club” наведалі двухдзённы трэнінг па дэбатах, які быў сканцэнтраваны на метадах аргументацыі, навыках пабудовы поўнапамернай прамовы і прыманні розных роляў у дэбатах.

Asset-Herausgeber

Для таго, каб выкарыстаць атрыманыя веды на практыцы, удзельнікі прынялі ўдзел у канкурэнтнай дыскусіі, а пасля абагульнення яе вынікаў атрымалі парады па далейшым самаўдасканаленні ў дэбатах і публічных выступах.

У дадатак да інтэнсіўнага навучання, удзельнікі таксама праслухалі лекцыі і семінары па канцэпцыях дзяржавы і суверэнітэту ў рамках міжнароднага публічнага права і еўрапейскага права. Удзельнікі выступалі не толькі ў якасці слухачоў, але таксама зрабілі індывідуальныя тэарэтычныя прэзентацыі па тэме і атрымалі зваротную сувязь ад сваіх калег і эксперта ў вобласці права д-ра Крыстафа Шэве.

Дыскусійны клуб “KAS-Martens Centre Discussion Club” - гэта серыя семінараў і практыкумаў, арганізаваная Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса сумесна з прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі і фінансаваная Еўрапейскім парламентам. Гэтая ініцыятыва адрасавана праеўрапейскі настроеная беларускай моладзі (ва ўзросце да 28 гадоў), зацікаўленых у правацэнтрысцкіх каштоўнасцях і палітыках.

Asset-Herausgeber

Die Konrad-Adenauer-Stiftung bietet Stipendien für junge Belarussen an. KAS Belarus

comment-portlet

Asset-Herausgeber