Asset-Herausgeber

Workshop

Imagine Belarus: летняя школа 2017!

Сумесны праект Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра і каманды Adukacyja.Info.

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра і каманда Adukacyja.Info запрашаюць апантаных маладых беларусаў на інтэнсіўную летнюю школу па абмене досведам і здабыццю новых крэатыўных ведаў і ідэй. Галоўная мэта – пераасэнсаваць імідж Беларусі … за тыдзень!

Asset-Herausgeber

Details

Падчас школы ты зможаш:

  • Парэфлексаваць над існуючымі стэрэатыпамі пра Беларусь сярод жыхароў і палітыкаў ЕС (у тым ліку і праз відэа-інтэрв’ю, якія навучышся здымаць на месцы)
  • Пазнаёміцца з лепшымі практыкамі прэзентацыі краіны з Беларусі і Літвы
  • Занэтворкіцца з цікавымі неабыякавымі беларусамі, даследчыкамі, прадстаўнікамі дыяспары, а таксама літоўскімі экспертамі
  • Пракачаць свае медыйныя ды крэатыўныя навыкі ды навыкі публічных прэзентацый
  • Стварыць інструменты для прасоўвання пазітыўнага іміджу Беларусі ў Еўропе
Каго чакаюць арганізатары:

Паспяховых маладых беларусаў (18-30 гадоў), якія альбо ўжо маюць замежны досвед (удзел у праграмах абмену, навучанне, праца, доўгія падарожжы), альбо настроены здабыць такі досвед у бліжэйшы час.

Скрайні тэрмін падачы заяўкі14 траўня 2017. Вынікі будуць вядомы да 21 траўня.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на электронную скрыню adukacyja@gmail.com.

Болей инфармацыі глядзі тут.

Asset-Herausgeber

Zum Kalender hinzufügen

Veranstaltungsort

Клайпеда, Літва

Kontakt

Dr. Wolfgang Sender

Asset-Herausgeber

Asset-Herausgeber

Partner

Adukacyja

Bereitgestellt von

Auslandsbüro Belarus