Kongress

Разуменне бяспекі ў Беларусі

Канферэнцыя па міжнароднай бяспецы ў Мінску

Канферэнцыя аналізуе аспекты палітыкі ў галіне бяспекі і накіраваная на стварэнне новых ідэй для ўмацавання бяспекі Беларусі і ўсяго рэгіёну Усходняй Еўропы.

Details

У апошнія гады Беларусь, а таксама Усходняя Еўропа ў цэлым сутыкаюцца з найболей сур'ёзнымі праблемамі бяспекі пасля заканчэння халоднай вайны. Канфлікт ва Украіне, праблемныя адносіны паміж Расеяй і Захадам, а таксама адсутнасць стабільнасці ў іншых частках еўразійскай прасторы ствараюць шматлікія пагрозы. Дзякуючы эфектыўным знешнепалітычным ініцыятывам, Беларусі ўдалося захаваць стабільнасць і нават стаць нейтральнай пляцоўкай для мірных перамоваў і донарам рэгіянальнай бяспекі. Тым не менш, краіна сутыкаецца з усё болей значнымі выклікамі для свайго суверэннага развіцця.

Геаграфічна і гістарычна Беларусь знаходзіцца паміж двума канкуруючымі геапалітычнымі цэнтрамі - Расеяй і Еўропай. Такім чынам у сваёй знешняй палітыцы краіна кіруецца логікай невялікай дзяржавы ў міжнародных адносінах. Іншымі словамі, каб максымізаваць свае суверэнітэт, бяспеку і развіццё, Беларусі трэба лавіраваць паміж двума цэнтрамі сілы. У той жа час, Беларусь з'яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕўрАзЭС). Акрамя таго, яна мае шчыльныя адносіны з Масквой, у тым ліку ўзаемныя абавязацельствы ў галіне абароны. Тым не менш, краіна зацікаўленая ў нармалізацыі адносін з НАТА і Еўрапейскім Саюзам. Усе гэтыя інтарэсы фармуюць структуру нацыянальнай бяспекі Беларусі і стан яе стратэгічных рашэнняў і тактычных хадоў.

Часта знешнія суб'екты не ў стане ацаніць умовы бяспекі ў Беларусі і спрабуюць навязаць Мінску свае ўласныя ўяўленні аб кантэксце і яго інтэрпрэтацыі. Некаторыя з іх, як правіла, неправільна разумеюць пагрозы бяспекі Беларусі і яе здольнасць быць фактарам рэгіянальнай стабільнасці.

Канферэнцыя “Разуменне бяспекі ў Беларусі”, арганізаваная сумесна з Jamestown Foundation (ЗША), Фондам Конрада Адэнаўэра (Германія), а таксама ініцыятывай Minsk Dialogue Track-II initiative (Беларусь), будзе накіраваная на пераадоленне ўзаемных непаразуменняў і распрацоўку новых ідэй для ўмацавання бяспекі ў Беларусі і ўсім рэгіёне Усходняй Еўропы.

Фармат

За выключэннем Сесіі 1, канферэнцыя будзе праходзіць у адпаведнасці з правіламі Chatham House з мэтай садзейнічання адкрытаму абмену.

Удзельнікі

Міжнародныя эксперты ў галіне бяспекі з ЗША, ЕС, Расіі і Беларусі. Дыпламаты і прадстаўнікі абаронных ведамстваў будуць запрошаныя ў якасці назіральнікаў.

Мэты

Прааналізаваць аб'ектыўныя асновы і праблемы міжнароднай бяспекі Беларусі.

Ацаніць здольнасці Беларусі па забеспячэнні ўласнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне на фоне праблемных адносін паміж Расеяй і Захадам.

Праграма

Сесія 1. Беларусь і прымежная бяспека: тэорыя і практыка (адкрыта для прэсы)

Сесія 2. Цяперашняя сітуацыя міжнароднай бяспекі для Беларусі (не для запісу)

Сесія 3. Сцэнары рэгіянальных падзей і іх уплыў на бяспеку Беларусі (не для запісу)

Сесія 4. Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі: як развіваць патэнцыял? (не для запісу)

Zum Kalender hinzufügen

Veranstaltungsort

Мінск

Referenten

  • У.Сокор
    • д-р Г.Йофэ
      • Г.Э. Говард
        • Ц.Якабашвілі
          • адмірал І.Кабаненка
            • праф. М.Маоз
              • П.Гэнзбары
                • Н.Альбагары
                  • д-р В.Зэндэр
                    • А.Кудьзко
                      • Я.Прэйгерман
                        • Д.Мельянцоў і інш.
                          Kontakt

                          Dr. Wolfgang Sender

                          Dr

                          Leiter des Auslandsbüros Belarus

                          wolfgang.sender@kas.de + 370 52 629475 + 370 52 122294

                          Bereitgestellt von

                          Auslandsbüro Belarus