Asset-Herausgeber

Veranstaltungsberichte

Як могуць развівацца стасункі паміж Беларуссю і Еўропай?

Прэзентацыя кнігі "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва"

10 лістапада 2011 г. Фонд Конрада Адэнаўэра і Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў (CES, Бельгія) прэзентавалі у Брусэлі кнігу "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва". Разам з прадстаўнікамі аўтарскага калектыву – Хансам-Георгам Вікам і Аляксандрам Чубрыкам – у мерапрыемстве ўзялі ўдзел Томі Хутанен і Роланд Фройдэнштайн (CES), Аляксандр Мілінкевіч (Рух “За Свабоду”), Яцэк Пратасевіч (Еўрапейскі Парламент, EPP), Дзяніс Мельянцоў (BISS), Штэфан Малерыюс (KAS). Пасля размовы з аўтарамі адбылась дыскусія пра сучаснае становішча ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС.

Asset-Herausgeber

Рэпартаж Аляксандра Папко для беларускай службы Польскага радыё:

На прэзэнтацыю кнігі “Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва” былі запрошаныя эўрапейскія палітыкі, дыпляматы, вядомыя беларускія экспэрты. Яны паведамілі пра сытуацыю ў Беларусі, а таксама падзяліліся думкамі пра тое, як Эўропа павінна сябе паводзіць у адносінах да Менску.

"Палітыка дыялёгу Эўропы зь Менскам не прынесла посьпехаў. Праблема у тым, што Лукашэнка неадэкватны й ня варты даверу. Зь ім немагчыма весьці дыялёг" – заявіў эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч. Як палітыка ізаляцыі, так і палітыка дыялёгу праваліліся – канстатаваў ён. “Калі ты ня ведаеш што далей рабіць – проста прытрымлмівайся прынцыпаў”, – заявіў эўрадэпутат.

Я. Пратасевіч: Лукашэнку нельга давяраць, бо ён не прытрымліваецца дамоваў. Пакуль ён не дакажа, што можа стрымаць дадзенае слова, дыялёгу зь ім ня будзе – бо гэта проста ня мае сэнсу. Тым ня менш, эканамічныя праблемы могуць прымусіць Лукашэнку пайсьці на крокі, якія чакае ад яго Захад. У першую чаргу гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Па-другое, спыненьне рэпрэсіяў супраць незалежных СМІ й грамадзтва. І па-трэцяе – прадстаўленьне гарантыяў таго, што заплянаваныя на будучую восень парлямэнцкія выбары пройдуць у дэмакратычнай атмасфэры. Калі тры гэтыя пункты будуць выкананыя, будзе магчыма вярнуцца да перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, хоць яны ўжо ніколі ня будуць праводзіцца з такой надзеяй, як праводзіліся да выбараў 2010 году.

“Палітыка Эўропы павінна быць ня толькі маральнай, але й эфэктыўнай”, – заявіў у Брусэлі Аляксандар Мілінкевіч. Ён перакананы, што дыялёг зь Менскам трэба весьці, але не любой цаной. Эўразьвяз павінен ініцыяваць ня толькі палітычныя, але й эканамічныя рэформы. Яны ўзмоцняць беларускую эканоміку й не дазволяць Расеі яе паглынуць – заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

А. Мілінкевіч: Пазытыўнай альтэрнатывы дыялёгу няма. Ён павінен працягвацца, але не любой цаной. Ня можа быць дыялёгу, пакуль людзі сдзяць ў турме. Эўразьвяз правільна трымае паўзу й патрабуе вызваленьня палітвязьняў. Як толькі іх вызваляць, павінна быць выкарыстаная дакладная “дарожная мапа”: Менск робіць зьмены ў кірунку дэмакратызацыі, а Захад у адказ аказвае эканамічную падтрымку. Мы не прапануем “купляць” дэмакратыю. Мы прапануем узнагароджваць посьпехі ў дэмакратызацыі й хочам зрабіць беларускую эканоміку больш сучаснай і тым самым больш незалежнай.

Эўропа павіна дапамагчы праводзіць рынкавыя рэформы чыноўнікам, якія сапраўды хочуць іх правесьці – перакананы эканаміст Алесь Чубрык. Ён лічыць, што рынкавыя перамены ў Беларусі непазьбежныя.

А. Чубрык: Сёньняшні пэрыяд інфляцыі ня можа цягнуцца доўга. Ён проста разбурае эканоміку. Таму я лічу, што нас чакае пачатак рэформаў, затым нейкія спробы вярнуць асобныя элемэнты старой сыстэмы. Але калі рэформы пачаліся, то спыніць іх праз пэўны прамежак часу цяжка. Галоўнае, каб Беларусь прайшла гэты прамежак часу.

Ні ў Эўразьвяза, ні ў Злучаных Штатаў няма мажлівасьцяў зьмяніць рэжым у Беларусі – заявіў палітоляг Дзяніс Мельянцоў. У такой сытуацыі Эўропе трэба ставіць перад сабой рэалістычныя мэты. Гэта значыць працаваць на доўгатэрміновую пэрспэктыву ды “эўрапеізаваць” беларускае грамадзтва. Трэба тэрмінова зьнізіць кошты взаў, вучыць у Эўразьвязе як мага больш беларускіх студэнтаў, пашыраць веды пра Эўропу. Ня трэба забываца й пра беларускае чынавенства– кажа палітоляг.

Д. Мельянцоў: Вельмі важна арганізоўваць адукацыйныя візыты ня толькі для лідараў грамадзянскай супольнасьці, але й для журналістаў дзяржаўных СМІ, для чыноўнікаў, для судзьдзяў. Абмен думкамі зь іх калегамі на Захадзе накладае моцны адбітак на іх сьветапогляд. Яны пачынаюць параўноўваць і разумець, што тая сыстэма, якая ёсьць у Беларусі – не адзіная. Ёй ёсьць шмат альтэрнатываў.

Беларусы ўважліва ўзважваюць усе рызыкі й выгады, якія можа даць ім эўрапейскі выбар – лічыць былы амбасадар АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Эўразьвяз павінен лепш паказаць тыя шырокія мажлівасьці, якія дае эўрапейская інтэграцыя – заявіў дыплямат.

Г. Вік: Мы павінныя зьвярнуць больш увагі на адукацыю. Трэба рыхтаваць беларускае грамадзтва да эўрапейскай будучыні. Кантакты з “новымі” краінамі Эўразьвязу павінны даць маладому пакаленьню мажлівасьць разабрацца, як дзейнічае сучаснае дэмакратычнае грамадзтва. Шмат хто казаў, што тыя 10 дзяржаваў, якія далучыліся да Эўразьвязу ў 2004 годзе, ніколі не дасягнуць эўрапейскага ўзроўню эканамічнага разьвіцьця. Але яны ў вялікай ступені ўжо яго дасягнулі! Беларусь мае такі ж патэнцыял.

Эўразьвяз ня ведае, што рабіць зь Менскам. Менавіта таму фонд Адэнаўэра й брусэльскі Цэнтар эўрапейскіх дасьледваньняў падрыхтавалі кнігу аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю. Яна прызначаная перадусім эўрапейскім палітыкам і можа стаць падставай для новай стратэгіі – падкрэсьліў Ганс-Георг Вік.

Чытайце і слухайце іншыя рэпартажы з мерапрыемства:

Asset-Herausgeber

Einzeltitel
19. September 2011
Jetzt lesen

comment-portlet

Asset-Herausgeber