Asset-Herausgeber

Veranstaltungsberichte

ПЕРШЫ СЕМІНАР У СЕРЫІ KAS-MARTENS DISCUSSION CLUB

von Dr. Wolfgang Sender

ФОКУС НА АКАДЭМІЧНЫМ ПІСЬМЕ І ЎВЯДЗЕННЕ Ў АСНОЎНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ІДЭАЛОГІІ

28-30 красавіка ў Вільні адбылося стартавае мерапрыемства ў рамках “KAS-Martens Centre Discussion Club” - серыі семінараў і практыкумаў, арганізаванай Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса сумесна з прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі і фінансаванай Еўрапейскім парламентам.

Asset-Herausgeber

Мэтай першага семінару ў рамках серыі было даць накірунак і форму працы на працягу ўсяго праекта. Менавіта таму ў якасці першага навыку для адпрацоўкі было абрана акадэмічнае пісьмо: д-р Лора Тамашунене, выкладчык ва ўніверсітэце Міколаса Ромерыса і ў Віленскім цэнтры адукацыйнага кансультавання, правяла практычныя заняткі па напісанні эсэ, анонсаў падзей, дакладаў, рэзюмэ і інфармацыйных бюлетэняў. Удзельнікі даведаліся, як прадставіць свае аргументы ў дакладнай і пераканаўчай манеры. У іх ёсць магчымасць выкарыстоўваць гэтую здольнасць на працягу наступных семінараў і практыкумаў, таму што праца ў рамках Дыскусійнага клуба патрабуе не толькі абмеркавання пытанняў, але і напісання справаздач, аглядаў і тэарэтычных матэрыялаў па дадзеных тэмах.

Другая частка семінара ўключыла у сябе тэарэтычнае ўвядзенне ў асноўныя палітычныя ідэалогіі і іх палітычныя наступствы. Доктар Мантас Адаменас, член парламента Літвы, даў ўдзельнікам лекцыю, якая растлумачыла асноўныя прынцыпы і раскрыла паходжанне кансерватызму, сацыялізму і нацыяналізму. Федэрыка Атава Рэхо, малодшы навуковы супрацоўнік у Цэнтры еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса, арганізаваў свой выступ вакол асноўных гістарычных і ідэалагічных рыс ліберальнай думкі.

Asset-Herausgeber

Die Konrad-Adenauer-Stiftung bietet Stipendien für junge Belarussen an. KAS Belarus

comment-portlet

Asset-Herausgeber