Asset-Herausgeber

Kongress

United Students of Belarus (USB) Rally 2010

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў арганізуе чацвёрты штогадовы з'езд Аб'яднаных студэнтаў Беларусі – United Students of Belarus (USB) Rally 2010. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы беларускага прадстаўніцтва Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра.

Asset-Herausgeber

Details

Сёлета мерапрыемства будзе праходзіць у Друскінінкаі.

USB Rally – нефармальная сустрэча беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Кожны год ралі збірае маладых беларусаў з усяго свету. У 2010 годзе у Літву на сустрэчу прыедзе каля 50 беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў 14 краінах Еўропы і ў ЗША. Задача мерапрыемства – натхніць студэнтаў, павялічыць іх грамадзянскую актыўнасць і грамадзянскую дасведчанасць і далучыць іх да сацыяльнай сеткі, у якой студэнты падзяляюцца сваім досведам, распавядаюць пра свае дасягненні і абмяркоўваюць агульную будучыню.

Галоўная тэма з’езда сёлета – гэта правы чалавека і грамадзянскі ўдзел. У праграме ралі – прагляд фільмаў, лекцыі і дыскусіі "Абарона правоў чалавека праз развіццё дэмакратыі: за і супраць" і "Сучасныя формы грамадзянскага ўдзелу: магчымасці новых медыя". Акрамя таго, удзельнікі прымуць удзел у семінары аб тым, як мастацтва можна выкарыстоўваць для падвышэння грамадзянскай заангажаванасці, і ў майстар-класе па самапрэзентацыі.

Asset-Herausgeber

Zum Kalender hinzufügen

Veranstaltungsort

Друскінінкай (Літва)

Kontakt

Stephan Malerius

Stephan Malerius

Leiter des Regionalprogramms Politischer Dialog Südkaukasus

stephan.malerius@kas.de +995322459112
+995322459113
United Students of Belarus (USB) Rally Eastern Europe Studies Centre (Vilnius, Lithuania)

Asset-Herausgeber

Asset-Herausgeber

Partner

Eastern Europe Studies Centre (EESC)