Veranstaltungsberichte
У першай частцы семінара д-р Бенджамін Хёнэ з Інстытута па даследаваннях праблем парламентарызму (Халле, Германія) падняў тэму асноўных еўрапейскіх партыйных сем'яў, а таксама падрабязна спыніўся на іх паходжанні і адметных рысах. Тэарэтычныя ўнёскі, падрыхтаваныя самімі ўдзельнікамі, дапамаглі развіць тэму і сфармаваць дыскусію аб апошніх падзеях і праблемах еўрапейскіх партыйных сістэм з актуальнымі прыкладамі.
Другая частка семінара ўключыла ў сябе наведванне Цэнтра перадавога вопыту НАТА па энергетычнай бяспецы ў Вільні. Там удзельнікі дыскусійнага клуба былі азнаёмленыя з асноўнымі і спецыфічнымі прынцыпамі працы НАТА ў цэлым і Цэнтра ў Вільні у прыватнасці. Удзельнікі мелі магчымасць абмеркаваць сучасныя праекты Цэнтра і праблемы эфектыўнага выкарыстання энергіі ў галіне бяспекі.
Дыскусійны клуб “KAS-Martens Centre Discussion Club” - гэта серыя семінараў і практыкумаў, арганізаваная Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса сумесна з прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі і фінансаваная Еўрапейскім парламентам. Гэтая ініцыятыва адрасавана праеўрапейскі настроеная беларускай моладзі (ва ўзросце да 28 гадоў), зацікаўленых у правацэнтрысцкіх каштоўнасцях і палітыках.