Asset Publisher
Цэнтр Еўрапейскіх Даследаванняў Вілфрыда Мартэнса
Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса быў створаны ў 2007 годзе ў якасці палітычнага фонда і афіцыйнага мазгавога цэнтра Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Ён ўвасабляе ў сабе агульнаеўрапейскі вобраз мыслення, заснаваны на правацэнтрыстскіх, хрысціянска-дэмакратычных, кансерватыўных палітычных каштоўнасцях і навуковых даследаваннях. Акрамя ўсяго іншага, ён прымае ўдзел у падрыхтоўцы праграм ЕНП і палітычных дакументаў, а таксама арганізуе семінары і трэнінгі па пытаннях еўрапейскай палітыкі і працэса еўрапейскай інтэграцыі.
на вэб-сайт
Інстытут прыватызацыі і менеджмента (ІПМ)
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ІПМ) быў заснаваны ў 1999 г. і актыўна супрцоўнічае з Германскай эканамічнай групай у Беларусі (German Economic Team). Адной з асноўных задачаў ІПМ есць распрацоўка незалежных экспертыз па розных эканамічных тэмах для афіцыйных структураў, у т.л. Савета міністраў, Нацыянальнага банка, міністэрства эканомікі, міністэрства фінансаў і іншых арганізацый, якія удзельнічаюць у фармаванні і рэалізацыі эканамічнай палітыкі Беларусі
на вэб-сайт
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з'яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай, дзеючай ў Еўрапейскім Саюзе для Беларусі на аснове прынцыпаў універсітэцкай аўтаноміі і стандартаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. ЕГУ выкарыстоўвае сваю унікальную геапалітычную пазіцыю і адукацыйны патэнцыял для фармавання еўрапейскай інтэлектуальнай прасторы без межаў і вяртання ведаў у Беларусь. Універсітэт таксама ставіць сабе мэтай развіццё грамадзянскай адукацыі і пашырэнне правоў і магчымасцяў чалавека з дапамогай свабоды слова, думкі і даследавання.
на вэб-сайт
Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя „Oikonomos“
Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя „OIKONOMOS“ была заснаваная ў сакавіку 2014 года па ініцыятыве даследчыкаў і прафесараў з Беларусі, Польшчы і Расеі. Сваю задачу асацыяцыя бачыць у падтрымцы і каардынацыі даследванняў, якія тычацца ордалібералізму, сацыяльнай рынкавай гаспадарцы, сацыяльнага прадпрымальніцтва, сацыяльнай адказнасці прадпрыемстваў і хрысціянскай нарматыўнай эканамічнай тэорыі. Асацыяцыя знаходзіцца ў Вільні, сталіцы Літвы.
на вэб-сайт
SYMPA
Школа маладых мэнэджэраў у галіне дзяржаўнага кіравання (англ.: School of Young Managers in Public Administration) – SYMPA – была заснаваная ў 2008 годзе з мэтай стварэння супольнасці маладых спецыялістаў, кампетэнтных у галіне дзяржаўнага кіравання і здольных выконваць ролю мэнэджэраў у будучай дэмакратычнай Беларусі. SYMPA была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2010 годзе. Яе асноўныя віды дзейнасці – адукацыя, навуковыя даследаванні і абарона грамадскіх інтарэсаў ў сферы дзяржаўнага кіравання. SYMPA ёсць сябрам NISPAcee і Глабальнай сеткі школ дзяржаўнага кіравання АЭСР.
на вэб-сайт