Asset Publisher

Размова

Дзейнасць беларускай моладзевай арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" прадстаўленая ў Шчэціне

На зачыненым паседжанні Федэральнага праўлення нямецкай кансерватыўнай моладзевай арганізацыі "Юнге Ўн'ён" 21-22 лютага 2015 года ў Шчэціне міжнародны сакратар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Вера Паўлоўская прадставіла дзейнасць арганізацыі

Asset Publisher

Details

Таксама была прадстаўленая актуальная палітычная сітуацыя ў краіне. Заснаваная ў 2009 годзе, арганізацыя шчыльна супрацоўнічае з матчынай партыяй "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".

На сустрэчы з "Юнге Ўн'ён" Вера Паўлоўская засяродзілася, перш за ўсё, на прадстаўленні кампаній Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў супраць палітычных прыцісненняў, злаўжывання наркотыкаў і жорсткага абыходжання з жывёламі. Акрамя гэтага яна распавяла пра асноўныя палітычныя мэты арганізацыі: ўтварэнне ў Беларусі дэмакратычнай прававой дзяржавы і вольнай грамадзянскай супольнасці на грунце хрысціянскіх каштоўнасцяў. Яна падкрэсліла, што яе арганізацыя арыентуецца ў палітычнай працы з моладзю на ўмацаваннее менавіта еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў. Таму арганізацыя падрымлівае мэту матчынай партыі па далучэнню Беларусі да Балонскага працэсу і хацела бы, ў прыватнасці, ўмацаваць прававыя гарантыі для студэнтаў.

У лістападзе 2015 г. у Беларусі запланаваныя прэзідэнцкія выбары. Зараз партыя "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" сумесна са сваёй моладзевай арганізацыяй займаецца падрыхтоўкай перадвыбарнай праграмы.

Падзяліцца

Asset Publisher

Дадаць у каляндар

месца сустрэчы

Шчэцін

Кантакт

Dr. Wolfgang Sender

Vera Paulouskaya im Austausch mit dem Bundesvorsitzenden der Jungen Union, Paul Ziemiak (links) und dem Vorsitzenden der internationalen Kommission der Jungen Union, Younes Ouaqasse. Foto: Jördis Zähring
Die politische Lage in Belarus und die anstehenden Präsidentenwahlen im November waren Gegenstand der Diskussion mit dem Bundesvorstand der Jungen Union in Stettin. Foto: Jördis Zähring

Asset Publisher

Asset Publisher