Asset Publisher

Навуковая канферэнцыя

Беларусь пасля выбараў

Прэс-канферэнцыя

Д-р Ганс-Герт Пёттэрынг, дэпутат Еўрапарламента і старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра: "Мы рашуча асуджаем парушэнне рэжымам Лукашэнкі прынцыпаў дэмакратыі і патрабуем выканання правоў чалавека."

Asset Publisher

Details

Брутальны разгон мірнага пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі для многіх людзей стаў нечаканым. Зразумела, што трохмесячная перадвыбарчая кампанія з большага была інсцэніраванай і не мела нічога агульнага з устойлівай дэмакратызацыяй краіны. Аднак нават гэтая лімітаваная і кантралюемая свабода, якая з’явілася толькі на непрацяглы перыяд, для многіх людзей стала новым пазітыўным досвідам і... яна была звязаная з надзеяй.

Гэтая надзея была перакрэсленая за адну ноч; Беларусь была адкінутая на гады назад. Людзей збівалі, сотні апынуліся пад арыштам. Чакаецца, што з-за ўдзелу ў пратэстах грамадзяне згубяць працу, а студэнты будуць выключаныя з універсітэтаў. І тым не меньш, Лукашэнка прайграў: ня толькі вялікая колькасць удзельнікаў пратэсту ў ноч пасля выбараў, але ж і пераканаўчая падтрымка арыштаваным выразна сведчаць аб тым, што людзі ў гэтай краіне адварочваюцца ад Лукашэнкі.

Што неабходна людзям у Беларусі зараз, дык гэта палітычная і практычная салідарнасць. Фонд імя Конрада Адэнаўэра падтрымлівае на працягу многіх гадоў дзейнасць апазіцыі ў Беларусі. “Фонд імя Конрада Адэнаўэра, – кажа яго старшыня д-р Ганс-Герт Пёттэрынг, сябра і былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента, – цягам многіх гадоў цвёрда стаіць на баку дэмакратычных сілаў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем парушэнне рэжымам Лукашэнкі прынцыпаў дэмакратыі і патрабуем выканання правоў чалавека.”

Дакладчыкі:

  • Ганс-Герт Пёттэрынг, дэпутат Еўрапарламента, старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра, былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента
  • Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху "За Свабоду" і лаўрэат прэміі Сахарава Еўрапейскага парламента (2006)
  • Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газеты "Наша Ніва"
  • Ірына Віданава, журналістка і медыя-актывістка, каардынатар аднаго з праектаў па маніторынгу за выбарамі
  • Валер Карбалевіч, палітолаг і палітычны аглядальнік, у 1991-1995 - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Калі ласка, для ўдзелу ў прэс-канферэнцыі атрымайце акрэдытацыю па эл.пошце: kas-pressestelle@kas.de ці па тэлефоне: 030/26996-3272.

Падчас прэс-канферэнцыі будзе арганізаваны сінхронны пераклад з нямецкай мовы на рускую.

Падзяліцца

Asset Publisher

Дадаць у каляндар

месца сустрэчы

Akademie der Konrad-Adenauer-Stiftung e. V.
Tiergartenstr. 35,
10785 Berlin
Deutschland

Як даехаць

калонкі

  • Ганс-Герт Пёттэрынг
    • Аляксандр Мілінкевіч
    • Ірына Віданава
    • Андрэй Дынько
    • Валеры Карбалевіч

Publikation

„An einem Tag alles zerstört“: Milinkiewitsch und Pöttering fordern sofortige Freilassung aller Demonstranten in Weißrussland
Чытаць
Кантакт

Stephan Malerius

Stephan Malerius

Leiter des Regionalprogramms Politischer Dialog Südkaukasus

stephan.malerius@kas.de +995322459112
+995322459113

Asset Publisher

Asset Publisher