Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

У ЕГУ адкрыта Аўдыторыя імя Конрада Адэнаўэра

З нагоды гэтай шматгадовай супрацы паміж Фондам імя Конрада Адэнаўэра і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам 18 снежня 2018 года ва ўніверсітэце была адкрытая Аўдыторыя імя Конрада Адэнауэра

З нагоды гэтай шматгадовай супрацы паміж Фондам імя Конрада Адэнаўэра і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам 18 снежня 2018 года ва ўніверсітэце была адкрытая Аўдыторыя імя Конрада Адэнауэра

Asset Publisher

На працягу амаль 10 гадоў Фонд імя Конрада Адэнаўэра (ФКА) супрацоўнічае з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ).


За гэты час Беларускае прадстаўніцтва ФКА і ЕГУ разам рэалізавалі шмат паспяховых праектаў: канферэнцый, воркшопаў, семінараў і публікацый.

Сёння пяць студэнтаў ЕГУ атрымліваюць стыпендыю Sur-Place, якая прапануецца ФКА з 2016 года. Усяго за гэта час ужо 11 студэнтаў ЕГУ атрымалі стыпендыяльную падтрымку ад ФКА.

З нагоды гэтай шматгадовай супрацы паміж Фондам імя Конрада Адэнаўэра і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам 18 снежня 2018 года ва ўніверсітэце была адкрытая Аўдыторыя імя Конрада Адэнауэра – ўпершыню універсітэцкая аўдыторыя атрымала назву ў гонар вялікага еўрапейца і першага канцлера Германіі пасля Другой сусветнай вайны Конрада Адэнаўэра.

Адэнаўэр пакінуў сваю спадчыну многім пакаленням. Ён надаў імпульс для актыўнай працы не толькі Фонду, які носіць яго імя, але і многім еўрапейскім палітыкам, навукоўцам і студэнтам.

Як дэманструе прыклад Конрада Адэнаўэра, кожны чалавек важны для грамадства. Праз стварэнне Аўдыторыі імя Конрада Адэнаўэра ў ЕГУ ФКА спадзяецца паспрыяць захаванню ягонай спадчыны і натхніць студэнтаў гэтага ўніверсітэта на яе вывучэнне і выкарыстанне. У аўдыторыіі можна знайсці кнігі пра Конрада Адэнаўэра, палітыка і чалавека, фотаздымкі, што адлюстроўваюць найважныя моманты ягонага жыцця, а таксама аўдыёзапісы ягоных прамоваў – ўсё гэта можа ўзбагаціць працэсы навучання ў гэтай значнай Alma Mater.

Мы спадзяемся, што гэта аўдыторыя апынецца карыснай не толькі для заняткаў, алеж і як месца сустрэч, сумесных чытанняў і дыскусій студэнтаў, выкладчыкаў і увогуле сябраў акадэмічнай супальнасьці. Мы спадзяемся, што спадчына Конрада Адэнаўэра зможа ўсім надаць дадатковы штуршок у прафесійным і асабістым развіцці, а таксама дапаможа адчуць сваю адказнасць за захаванне мірнай, паспяховай і аб’яднанай Еўропы.

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher