Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Выстава “Незнаёмая Беларуская Народная Рэспубліка” ў Празе

Выстава нядаўна знойдзеных гістарычных матэрыялаў “Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка”, куратарамі якой выступілі даследчыкі з ЕГУ, адкрылася ў Славянскай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі (Прага) 17 студзеня 2013 г.. Экспазіцыя дазваляе ўбачыць жыццё беларускіх актывістаў і іх спробы заснаваць незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Раней выстава дэманстравалася ў Вільнюсе (Літва). Даследванні, пераклад і прэзентацыя архіўных матэрыялаў сталі магчымыя дзякуючы падтрымцы Фонду імя Конрада Адэнаўэра (KAS) і Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы.

Asset Publisher

На цырымонію адкрыцця ў бібліятэцы сабралася каля 60 гасцей, у тым ліку прадстаўнікі ўрада і парламента Чэхіі, Амбасады Беларусі і іншыя чальцы дыпламатычнага корпуса ў Празе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, навукоўцы і журналісты.

У рамках выставы экспануюцца асабістыя дакументы заснавальнікаў беларускіх нацыянальных рухаў і палітычных арганізацый, газет, нацыянальных музеяў і навуковых таварыстваў, а таксама дыпламатычныя пашпарты дзяржслужачых Беларускай Народнай Рэспублікі і гістарычныя матэрыялы на тэму найбольш масавага сходу Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Беларусі.

Падчас свайго выступу на цырымоніі адкрыцця дырэктар Славянскай бібліятэкі д-р Лукаш Бабка (Lukaš Babka) падкрэсліў важную ролю бібліятэкі ў справе прасоўвання славянскай спадчыны і выказаў падзяку ЕГУ – партнёру Славянскай бібліятэкі, дзякуючы якому стаў магчымым паказ выставы ў Празе.

Выкладчык ЕГУ Юры Бачышча распавёў аб гістарычных сувязях паміж чэшскім і беларускім народамі: “На пачатку ХХ стагоддзя лідары нашай нацыі, якія спрабавалі заснаваць Беларускую Народную Рэспубліку, знайшлі падтрымку з боку ўрада Чэхаславакіі. Чэхаславакія адна з першых прызнала Беларускую Народную Рэспубліку. Калі ўрад беларускай дзяржавы быў вымушаны адправіцца ў эміграцыю, ён знайшоў прытулак ў Празе. Спадзяюся, што дадзеная выстава, заснаваная на гэтым трывалым падмурку чэшска-беларускіх сувязяў, дапаможа нам яшчэ лепей разумець адзін аднаго”.

Амбасадар Чэхіі ў краінах Усходняга партнёрства Пэтр Марэш (Petr Mareš) адзначыў значнасць падтрымкі ЕГУ і іншых прадэмакратычных праектаў Міністэрствам замежных спраў Чэхіі і выказаў падзяку амбасадару Чэхіі ў Літве Радэку Пэху (Radek Pech) за ідэю прывезці дадзеную выставу ў Прагу і за бясцэнную дапамогу ў выкананні гэтай ідэі.

Прарэктар ЕГУ па развіцці і камунікацыі Дарус Удрыс адзначыў, што выстава "адлюстроўвае актыўны ўнёсак даследчыкаў ЕГУ ў вывучэнне Беларусі і яе гісторыі” і падзякаваў папячыцелям і прыхільнікам, дзякуючы дапамозе каго адбылася выстава ў Празе.

Выстава "Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка" адкрыта для вольнага наведвання і працягнецца да 3 сакавіка. Яна была арганізавана сумеснымі намаганнямі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Славянскай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі, Пасольства Літвы ў Празе і Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Вільні. Падтрымку ў яе правядзенні аказала група "3p logistics".

Выстава была падрыхтавана ў 2012 годзе былым куратарам бакалаўрскіх праграм Дэпартамента гісторыі ЕГУ Юрам Юркевічам.

Крыніца: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher