Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Даніна памяці ахвярам Другой Сусветнай вайны ў Беларусі

з Dr. Wolfgang Sender
З нагоды 70-годзя заканчэння вайны з Германіяй Фундацыя ім. Конрада Адэнаўэра ўшанавала памяць ахвяраў праз ускладане вянкоў.

Asset Publisher

8 траўня 2015 г. д-р Вольфганг Зэндэр, кіраўнік прадстаўніцтва Фундацыі, якое адказвае за працу з Беларуссю, усклаў вянок у нацыянальным мемарыяле памяці Хатынь. Мемарыял Хатынь прысвечаны ў першую чаргу ахвярам сярод цывільнага насельніцтва, алеж нагадвае пра усіх ахвяраў нямецкай акупацыі ў часы Другой Сусветнай вайны, асабліва пра 600 “спалёных весак”, якія часта знішчаліся разам з жыхарамі.

9 мая 2015 г. д-р Вольфганг Зэндэр усклаў вянок і ў былым лагеры смерці Малы Трасцянец на ўскрайку Мінска. Болей 200 000 чалавек па дадзеным гэтага мемарыяла былі забітыя ў Малым Трасцянцы ў часы Другой Сусветнай вайны.

Ўшанаванне памяці ахвяраў Другой Сусветнай вайны праз Фундацыю імя Конрада Адэнаўэра стала сімбалічным працягам візіта ў Беларусь каардынатара Германскага МЗС па супрацы с грамадствамі Расеі, Цэнтральнай Азіі і краінамі Усходняга Партнэрства Гэрната Эрлера. Падчас свайго візіту напярэдадні гадавіны заканчэння вайны сп. Гэрнат ўпершыню публічна папрасіў прабачэння ад імя Федэральнага ўрада за злачынствы нацыянал-сацыялістаў.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

comment-portlet

Asset Publisher