Asset Publisher

Асобная публікацыя

БЕЛАРУСКА-ЎКРАІНСКІЯ АДНОСІНЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ДЫЯЛОГУ МІНСКА І ВАШЫНГТОНА

У кастрычніку 2026 года выйшла новае даследаванне беларуска-ўкраінскіх адносін у кантэксце дыялогу Мінска і Вашынгтона. Дакумент падрыхтаваны экспертам праграмы “Расійскія і беларускія даследаванні” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Паўлам Радам пры падтрымцы Беларускага прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра. Выказаныя ў дакуменце погляды належаць аўтару і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Беларускага прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра.

Asset Publisher

Падзяліцца

Хоць гэтае даследаванне адрасавана перадусім Украіне і яе палітычнаму кіраўніцтву, яно таксама грунтоўна адлюстроўвае сучасныя погляды ўкраінскай экспертнай супольнасці на стан і магчымае далейшае развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін. Менавіта гэта робіць даследаванне карысным і актуальным для шырокага кола экспертаў і асоб, якія прымаюць рашэнні і імкнуцца дасягнуць устойлівага ўрэгулявання сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, у якой Беларусь з прычыны свайго геапалітычнага становішча адыгрывае значную ролю.
 

[Download the study in English]
 

[Download the study in Ukrainian]

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher