Asset Publisher

Асобная публікацыя

Праект ЕС: «Умацаванне незалежных беларускіх даследаванняў у галіне грамадства, палітыкі, эканомікі»

З лістапада 2024 года Фонд ім. Конрада Адэнаўэра (KAS) падтрымлівае ініцыятыву, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і накіравана на падтрымку беларускага даследчага сектара ў галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных даследаванняў. Праект рэалізуецца пяццю беларускімі аналітычнымі цэнтрамі і з’яўляецца рэакцыяй на цяжкія ўмовы, у якіх апынуўся сектар праз разгром пратэстаў 2020 года і працяглы палітычны крызіс ў Беларусі.

Asset Publisher

Падзяліцца

Мэты праекта

  • Падтрымка даследчых ініцыятыў і інстытуцыйнага развіцця беларускіх аналітычных цэнтраў у выгнанні, каб захаваць і ўмацаваць іх даследчы патэнцыял;
  • Спрыянне сінергіі ў асяродку беларускіх аналітычных центраў у выгнанні праз садзейнічанне больш шчыльнай супрацы і каардынацыі паміж імі, а таксама падтрымка супрацы з міжнароднымі, у першую чаргу еўрапейскімі, партнёрамі, з мэтай умацавання сектара;
  • Прэзентацыя вынікаў даследаванняў і прасоўванне незалежнага аналізу сацыяльных, палітычных і эканамічных тэндэнцый праз арганізацыю спецыялізаваных мерапрыемстваў і кансультацый у анлайн- і афлайн-фарматах, у тым ліку дзеля падтрымання дыялогу па пытаннях выпрацоўкі палітыкі на падставе фактычных дадзеных беларускімі дэмакратычнымі сіламі і міжнароднымі партнёрамі.

Наша роля

Праект каардынуецца Офісам Фонда ім. Конрада Адэнаўэра (KAS) па Беларусі ў шчыльнай супрацы з галоўным Офісам у Берліне і Офісам KAS у Бруселі. Наш унёсак – шматгадовы досвед, экспертыза і моцныя сеткавые структуры ў галіне праектнага менеджменту і даследванняў, якія тычаццы Беларусі.

Ключавыя партнёры
Ключавымі партнёрамі праекта з’яўляюцца пяць беларускіх аналітычных цэнтраў, якія валодаюць глыбокай экспертызай у галіне палітычнага аналізу, эканамічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання і маладзёвага лідарства. Яны на працягу многіх гадоў ажыццяўлялі праекты і арганізоўвалі мерапрыемствы для беларускай і міжнароднай аўдыторыі.

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher