Asset Publisher

Асобная публікацыя

Паўмільёна лёсаў

Колькасны аналіз беларускай міграцыі ў краіны — члены Рады Еўропы

З 2020 года Беларусь перажыла значную хвалю эміграцыі, выкліканую палітычнымі рэпрэсіямі, эканамічнай нявызначанасцю і зменамі рэгіянальнай сітуацыі. Аднак рэальныя маштабы беларускай міграцыі па-ранейшаму складана ацаніць праз адрозненні ў нацыянальных статыстычных сістэмах, міграцыйнай палітыцы і метадах падліку мігрантаў. Аналітычная запіска «Паўмільёна лёсаў: колькасны аналіз беларускай міграцыі ў краіны — члены Рады Еўропы» прысвечана маштабам, геаграфічнаму размеркаванню і асноўным тэндэнцыям беларускай міграцыі ў перыяд з 2020 па 2026 год.

Asset Publisher

Падзяліцца

На падставе даных Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і міграцыйных ведамстваў даследаванне прадстаўляе разбіўку па краінах з інфармацыяй пра колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць у розных еўрапейскіх дзяржавах. У ім таксама разглядаюцца адрозненні паміж колькасцю выдадзеных дазволаў на пражыванне і фактычнай колькасцю мігрантаў, уплыў другаснай міграцыі і цяжкасці атрымання надзейных статыстычных даных.

Паводле ацэнак даследавання, каля 500 тысяч беларусаў перасяліліся ў краіны — члены Рады Еўропы. Атрыманыя вынікі дазваляюць лепш зразумець маштабы і асаблівасці беларускай міграцыі, а таксама ствараюць аналітычную аснову для прыняцця рашэнняў у сферы міграцыйнай палітыкі і працы з беларусамі за мяжой.

Аналітычная запіска падрыхтаваная Народнымі амбасадамі Беларусі і Інстытутам даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі пры падтрымцы Konrad-Adenauer-Stiftung Belarus.
 

Спампаваць аналітычную запіску:

Англійская версія: [Спампаваць PDF]

Беларуская версія: [Спампаваць PDF]

 

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher