Малішэўскі: “Наш урад не зможа кантраляваць усё, нават калі прыме новыя законы” - Прадстаўніцтва па Беларусі
Asset Publisher
Краінавая справаздача
Малішэўскі: “Наш урад не зможа кантраляваць усё, нават калі прыме новыя законы”
Кібер-мабілізацыя
Фундацыя Конрада Адэнаўэра распачала публікацію новай серыі інтэрв’ю, аб’яднанай тэмай “Кібер-мабілізацыя”. Артыкулы ў гэтай серыі будуць распавядаць пра міжнародных гульцоў Web 2.0 і іх матывацыю: аб тым, чаму яны вядуць блогі і якой бачаць сваю задачу. Першы блогер, які быў апытаны ў рамках гэтай рубрыкі, – Віктар Малішэўскі з Беларусі.
Віктар Малішэўскі Віктар Малішэўскі – адзін з самых вядомых і ўплывовых блогераў Беларусі. Яго інтэрнэт-расследаванне пра кошт гадзінніка Аляксандра Лукашэнка прынесла яму сусветную вядомасць, і гэта толькі адзін прыклад таго, як ён падыходзіць да інфармацыі ў яго блогу. Ён з захапленнем аналізуе ўсе абсурдныя праявы, якія можна сустрэць на яго аўтарытарнай радзіме. Віктару 36 гадоў, ён скончыў факультэт паліталогіі. Уся яго кар'ера была звязана з журналістыкай, цяпер ён працуе незалежным экспертам у сферы медыя-адукацыі.
Поўны тэкст яго інтэрв'ю на тэму "Блогі ў Беларусі" можна прачытаць тут (на нямецкай мове).