Першы важны этап на шляху да чацвёртых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь завершаны. Каб атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, прэтэндэнты павінны былі ў месячны тэрмін сабраць 100.000 подпісаў грамадзян, якія падтрымліваюць іх вылучэнне. На мінулым тыдні адзінаццаць чалавек прадставілі патрабаваную колькасць подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.