Asset Publisher

Краінавая справаздача

Выпрабавальны тэрмін для Лукашэнкі

“Калі Еўропа зробіць нам насустрач два крокі, мы гатовы зрабіць пяць”, заявіў прэзідэнт Лукашэнка напачатку кастрычніка ў размове з Александрам Стуббам, фінскім міністрам замежных спраў і дзеючым старшыней АБСЕ.

Asset Publisher

Падзяліцца

Што можна зрабіць, каб гэтыя выказванні не засталіся безвыніковымі ў адпаведнасці са звычайнай схемай – “словы, словы і ніякіх спраў”. ЕС праявіў ініцыятыву. Першым крокам стала незвычайна мяккая рэакцыя на парламенцкія выбары ў канцы верасня, якія зноў не былі ні свабоднымі, ні чэснымі, ні дэмакратычнымі і ў выніку якіх узнік парламент, у якім па-ранейшаму няма ніводнага незалежнага дэпутата. Другім крокам стала скасаванне забароны на ўезд для 36 афіцыйных асобаў уключна з Лукашэнкам па рашэнню міністраў замежных спраў краін ЕС на сустрэчы ў Люксембурзе 13 кастрычніка. Як адкажа Мінск?

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher