Asset Publisher

Einzeltitel

Месцы памяці: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмы мінулага

Сумеснае выданне Фонда ім. Конрада Адэнаўэра Беларусь і Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў ім. Вілфрыда Мартэнса.

Asset Publisher

Joint publication of the Konrad-Adenauer-Stiftung Belarus and the Wilfried Martens Centre for European Studies.

Многія месцы памяці ў Еўропе нясуць у сабе сацыяльныя, гістарычныя, культурныя і нацыянальныя траўмы для грамадства (месцы бітваў, месцы масавых расстрэлаў, канцлагеры, турмы і інш.). Як правіла, адным з праваднікоў гэтай памяці выступае гісторыка-культурная спадчына. Пераадоленне траўматычнай памяці з'яўляецца важнай задачай для малых суполак, жыхароў асобнай краіны або жыхароў некалькіх краін. Праблематыка гэтага праекта заключаецца ў даследаванні важных месцаў памяці, якія нясуць траўму для супольнасцей і народаў, каб прааналізаваць пазітыўныя і негатыўныя прыклады пераадолення траўмы мінулага ў Еўропе. У выданні аналізуюцца пазітыўныя прыклады пераадолення траўмы памяці праз месцы памяці ў Заходняй і Усходняй Еўропе і вызначаюцца інструменты, якія зрабілі гэта магчымым; таксама аналізуюцца негатыўныя прыклады пераадолення траўмы памяці праз месцы памяці ў Заходняй і Усходняй Еўропе і даюцца магчымыя рэкамендацыі або высновы адносна крокаў, якія могуць быць канструктыўна накіраваныя на пераадоленне сацыякультурнай, гістарычнай, культурнай ці нацыянальнай траўмы памяці.

 

Вы можаце знайсці выданне на англійскай і беларускай мовах тут.

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher