Asset Publisher

Асобная публікацыя

Наш сусед Еўрасаюз

Новы дапаможнік для выкладчыкаў

У арсенале беларускіх настаўнікаў гісторыі і іншых грамадскіх дысцыплін з'явіўся дапаможнік "Наш сусед Еўрасаюз", які дапаможа ім знаёміць вучняў з Еўрапейскім саюзам: яго гісторыяй, структурай, функцыянаваннем, а таксама з яго актуальнай сітуацыяй і перспектывамі яго палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця.

Asset Publisher

Падзяліцца

Гэтая кніга ўяўляе сабой праграму факультатыўнага курсу "Наш сусед Еўрасаюз", які быў распрацаваны адукатарамі А. Лугаўцовай, М. Бойка, А. Касьянік і С. Лабодай пры ўдзеле педагогаў і трэнераў Грамадскага аб'яднання «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"», а таксама настаўнікаў, якія апрабавалі прадстаўленыя ў ёй заняткі. Праграма разлічана на вучняў 10-11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Дапаможнік уключае ў сябе падрабязнае апісанне 36 тэматычных заняткаў (36 вучэбных гадзін).

Змест дапаможніка

Предисловие

Занятие 1. Европа: какой я ее вижу?

Занятие 2. Европейский союз: что это такое?

Занятия 3–4. Почему возник Европейский союз?

Занятие 5. «Шаг за шагом», или История о том, как создавался Европейский союз

Занятия 6-9. Как функционирует Европейский союз?

Занятие 10. Лиссабонский договор: новый вариант евроконституции?

Занятие 11. Деньги и валюта в ЕС

Занятие 12. Единый внутренний рынок ЕС

Занятие 13. Торговая политика Европейского союза и защита прав потребителя

Занятие 14. Социальная защита европейцев

Занятие 15. Региональная политика Европейского союза

Занятие 16. Охрана окружающей среды и энергосбережение в Европе

Занятие 17–18. Европейская миграция

Занятие 19–20. Чем живут молодые европейцы?

Занятие 21. Где, как и чему учатся европейцы?

Занятие 22–23. Возможности трудоустройства в Европе

Занятие 24. Язык мой — друг мой: многоязычие в странах Европейского союза

Занятия 25–26. Культурная жизнь Европейского союза

Занятие 27. Религия и Европейский союз

Занятие 28. Равенство мужчин и женщин в ЕС: миф или реальность

Занятие 29. Беларусь и ЕС

Занятия 30–33. Актуальные проблемы и перспективы развития ЕС

Занятие 34. Что нужно знать, уметь и иметь, путешествуя по Европейскому союзу?

Занятия 35–36. Итоговое занятие: «Европейский калейдоскоп»

Для палягчэння працы настаўніка навучальныя тэксты і раздаткавыя матэрыялы для вучняў прыведзены ў зручнай форме; прадстаўлены спасылкі на дадатковыя інфармацыйныя рэсурсы і адрасы інтэрнэт-сайтаў, якія дапамогуць рэгулярна адсочваць актуальныя навіны і ўдакладняць неабходную інфармацыю па тэме. Для найбольш эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу нароўні з тэставымі заданнямі і індывідуальнай работай вучняў, у ім шырока выкарыстоўваюцца актыўныя метады навучання: дыскусія, сімуляцыйныя і ролевыя гульні, розныя метады працы з тэкстам, а таксама праца ў малых групах і парах. Кніга суправаджаецца CD-дыскам, на якім захаваны раздаткавыя матэрыялы курса ў зручнай для раздрукоўкі форме.

Працуя з тэмай гісторыі станаўлення ЕС, аўтары прапануюць выкарыстоўваць дадатак "Архітэктары еўрапейскай інтэграцыі", у якім прадстаўлены біяграфіі некалькіх "бацькоў-заснавальнікаў" аб'яднанай Еўропы, сярод іх - Конрада Адэнаўэра, першага федэральнага канцлера ФРГ (1949-1963).

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher