Asset Publisher

Асобная публікацыя

Да саракавінаў памяці Святланы Курс

Раней неапублікаванае эсэ «СССР як калыска і магіла»

Тэкст, напісаны ў 2021 годзе для літаратурнага праекта Фонду Конрада Адэнаўэра, можна прачытаць і спампаваць па-беларуску і па-нямецку.

Asset Publisher

Падзяліцца

Эсэ Святланы Курс (Евы Вежнавец) «СССР як калыска і магіла» было напісанае ўвосень 2021 года для літаратурнага праекта Фонду Конрада Адэнаўэра, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння і 30-годдзя распаду Савецкага Саюза. Да ўдзелу ў праекце былі запрошаныя аўтары і аўтаркі з усіх былых савецкіх рэспублік.
 

У студзені 2022 года эсэ пераклала на нямецкую мову Ціна Вюншман, якая на той момант ужо працавала над перакладам рамана Святланы Курс «Па што ідзеш, воўча?». Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года многія тэксты пра спадчыну СССР запатрабавалі новага асэнсавання. Запланаваная публікацыя была адкладзеная, і эсэ так і не ўбачыла свету пры жыцці аўтаркі.
 

19 ліпеня 2026 года Святлана Курс пайшла з жыцця ў Варшаве. У гэтым эсэ яна спалучае гістарычнае даследаванне з асабістай і сямейнай гісторыяй, паказваючы, як падзеі XX стагоддзя паўплывалі на людзей у Беларусі і працягваюць адбівацца на сучаснасці. Аўтарка даводзіць свой аповед да падзей 2020–2021 гадоў, ператвараючы развітальную прамову па Савецкім Саюзе ў сведчанне пра імперскую спадчыну, страх, памяць і чалавечую годнасць.
 

Для цяперашняй публікацыі Ціна Вюншман напісала асабістую прадмову пра гісторыю стварэння і перакладу эсэ, а таксама пра тое, чаму вобразы з гэтага тэксту заставаліся з ёй на працягу наступных гадоў. Прадмова перакладчыцы змешчаная ў пачатку тэксту, які мы публікуем на нашым сайце.
 

Поўны тэкст эсэ Святланы Курс можна прачытаць анлайн або спампаваць на беларускай мове і ў нямецкім перакладзе.
 

Публікацыя прымеркаваная да саракавінаў памяці Святланы Курс. У суботу, 29 жніўня 2026 года, у праваслаўнай капліцы святога Лявонція Карповіча ў Вільні адбудуцца памінальная служба і сустрэча памяці пісьменніцы. У 10:30 пачнецца літургія з нагоды саракавінаў. У 12:00 калегі, сябры і чытачы змогуць падзяліцца словамі памяці і ўшанавання. Падчас сустрэчы таксама прагучаць фрагменты эсэ «СССР як калыска і магіла».
 

Месца: Bokšto gatvė 4, Вільня.

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher